Ежа

Яйкі, мяса, хрэн. Палічылі, колькі каштуе велікодны стол у Беларусі і суседніх краінах

Параўналі цэны на традыцыйныя прадукты да Вялікадня ў Беларусі, Літве, Грузіі і Польшчы. У спісе ўсё як след: каб і паску спячы, і мяса на стале мець, і да мяса хрэн. 

Беларусь

Дзясятак самых танных яек С-1 у «Еўраопце» ці праз «Е-дастаўку» можна купіць за 2,58 рубля. Цукар у нас — 2,49 за кіло, 1 кг мукі лідскай вышэйшага гатунку — 1,47. Цукаты каштуюць 3,65 за 100 грам. 

Фота: скрын з анлайн-крамы e-dostavka.by

Кіло ахалоджанай свініны, кумпяка, каштуе 14,85 рубля. Хрэн — 2,29. 

Фота: скрын з анлайн-крамы e-dostavka.by

За такі набор у кошыку пакупнік аддасць 27,33 рубля. Гэта 2% ад сярэдняга заробку ў Беларусі. Ён у лютым 2022-га склаў чыстымі, за вылікам падаходнага падатку, 1360 рублёў. 

Літва

Дзясятак яек тыпу С-1 у мясцовым супермаркеце «Максіма» ці яго дастаўцы «Барбора» абыдзецца ў 3,51 рубля (па курсе Нацбанка па стане на чацвер 1 еўра = 2,955). Кілаграм мукі вышэйшага гатунку — 3,98 (дарагая тут мука), цукар — 1,74 за кіло (у іх ён ужо нашмат таннейшы, чым у Беларусі). Цукаты для велікоднай булкі — 2,74 рубля за 100 грам. 

Фота: скрын з анлайн-крамы barbora.lt

Свініна — 11,79 рубля за кіло (мяса ў Літве і таннае, і выдатнай якасці), хрэн (160 грам) — 2,92.

Фота: скрын з анлайн-крамы barbora.lt

Чэк з такімі прадуктамі складзе 26,86 рублёў. Гэта 0,86 працэнта ад сярэдняга заробку ў Літве. Ён складае тут за вылікам падаткаў 3130 рублёў чыстымі. 

Польшча

У польскай сетцы «Карфур» купіць кіло мукі вышэйшага гатунку можна за 2,54 рубля (па курсе 1 злоты = 63 капейкі). Цукар — 2,20 за кілаграм, цукаты — 3,63 рубля за 100 грам. 

Свініна — 11,22 за кіло (мяса ў Польшчы, як і ў Літве, вельмі даступнае), яйкі — 5,09 за дзесяць штук. Хрэн можна набыць за 1,71 за 160 грам. 

Фота: скрын з анлайн-крамы www.carrefour.pl

Чэк з такімі прадуктамі складзе 26,39 рубля. Гэта 0,93 працэнта ад сярэдняга заробку ў Польшчы. Ён у 2021 годзе склаў 2843 рублі чыстымі. 

Фота: скрын з анлайн-крамы www.carrefour.pl

Грузія

Кілаграм мукі вышэйшага гатунку ў мясцовым грузінскім супермаркеце можна купіць за 3,99 рубля (па курсе 1 лары = 1,11 рубля).

Фота: скрын з анлайн-крамы wolt.com

Яйкі — 6,21 рубля. Цукар — 4,16 за кіло, цукаты — 1,94 за 100 грам.

Фота: скрын з анлайн-крамы wolt.com

Кіло свініны ў анлайн-краме будзе каштаваць 23,29 рубля, хрэн — 4,44 за 160 грам.

У суме за такі кошык трэба будзе выкласці 44,03 рубля. Гэта 4,16 працэнта ад сярэдняга заробку ў Грузіі. Там ён складае 1057,99 рубля.

Такім чынам, прадуктовы кошык прыкладна аднолькава каштуе ў Беларусі, Польшчы і Літве. Але ж заробкі ў Польшчы і Літве больш чым у два разы вышэйшыя, чым у нас. А вось у Грузіі звыклы нам набор прадуктаў каштуе нашмат даражэй.

Чытайце таксама: 

Як змяніліся цэны на прадукты з пачатку вайны

Беларускі рубель ўмацоўваецца. Чаму так адбываецца і ці адкруцяць цэны?

Каментары

У Беларусі з'явіўся народны паэт5

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння — чарговы суд над палітзняволеным журналістам Ігарам Карнеем. Некалькі месяцаў яго трымаюць у памяшканні камернага тыпу1

Колькі беларусам трэба для камфортнага жыцця?3

Як у Мінску запалілі галоўную ёлку ФОТЫ3

Ва Украіне паспяхова выпрабаваная новая ракета «Рута»3

Запісацца на візу хутчэй можна праз «радары». Пра што размова?7

Былы міністр абароны Паўднёвай Карэі спрабаваў скончыць жыццё самагубствам

Расійскія Таганрог і Бранск падвергнуліся атацы2

Марафон рэпрэсій не спыняецца. Паказваем жахлівыя лічбы8

Спікер парламента Наталля Качанава разбіралася з ляхавіцкай маршруткай4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі з'явіўся народны паэт5

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Галоўнае
Усе навіны →