Эканоміка

Мацюшэўскі развітаўся з БелВЭБам пасля гісторыі з арыштам і выкупам. Але крымінальная справа не закрытая

Супрацоўнікі банка БелВЭБ атрымалі сёння пранікнёны ліст ад былога старшыні праўлення Васіля Мацюшэўскага. Ëн сыходзіць з банка. Гэтаму папярэднічаў канфлікт с кіраўніком Нацыянальнага банка Калаўрам, арышт топ-менеджараў і астранамічны выкуп за свабоду. 

«Дарагія сябры, калегі! Заканчваючы работу ў банку БелВЭБ, шчыра ўдзячны ўсім работнікам нашага дружнага калектыву за сумесную дзейнасць. Вы — важная частка майго жыцця. Разам мы ўжо рэалізоўвалі смелыя рашэнні і складаныя праекты, якія рабілі наш банк інавацыйным і паспяховым.

Мне было прыемна працаваць з нашай камандай: прафесіяналізм, ініцыятыўнасць, высокая адказнасць кожнага з нас дазволілі дасягнуць вынікаў, якімі варта ганарыцца.

Дзякуй за цёплую атмасферу ў нашым калектыве, паразуменне і павагу.

Шчыра зычу банку БелВЭБ паспяховага развіцця і росквіту, а кожнаму з вас — шчасця і ўдачы», — напісаў Мацюшэўскі. 

Крымінальная справа супраць яго не закрытая. 

Чытайце таксама: Арышту Мацюшэўскага папярэднічаў яго канфлікт з Калаўрам, і пагоны за гэта ўчапіліся. Падрабязнасці

Чытайце таксама: Крыніцы: Пасля гіганцкага выкупу на волю выйшлі топ-менеджары банка БелВЭБ

Каментары

У Беларусі, як і ў мінулым годзе, на пераднавагоднія хвіліны адключылі ютуб19

У Беларусі, як і ў мінулым годзе, на пераднавагоднія хвіліны адключылі ютуб

Усе навіны →
Усе навіны

Асірацелі міратворчыя сілы казацкай гвардыі Беларусі — памёр псеўдагенерал Сяргей Новікаў7

Памёр Якуб Лапатка4

У сталіцы Абхазіі паставілі елку з мандарынаў ФОТАФАКТ3

«Пакуль няма прычын». «Белавія» не будзе праводзіць экстранныя праверкі на фоне авіякатастрофы ў Паўднёвай Карэі

Вялікая гутарка з Алінай Коўшык — пра інтэрв’ю з Падсасонным, скандал з Кулеем і рэформы на «Белсаце»26

Украіна і Расія правялі новы абмен палоннымі1

У Афганістане забаранілі ставіць вокны ў памяшканнях, якія выкарыстоўваюцца жанчынамі5

«Белавія» прэзентавала новую форму бортправаднікоў ФОТЫ16

Правяраем Галоўчанку. Ці сапраўды сёлета патаннелі інгрэдыенты для аліўе?12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі, як і ў мінулым годзе, на пераднавагоднія хвіліны адключылі ютуб19

У Беларусі, як і ў мінулым годзе, на пераднавагоднія хвіліны адключылі ютуб

Галоўнае
Усе навіны →