Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»2121

Выбары «па паняціям»

У дзень сустрэчы з Мядзведзевым у Сочы Лукашэнка распавядае ў «Известиях», як круцілі лічбамі галасавання ў 2006 годзе. Піша ў сваім блогу на НН Аляксандр Класкоўскі.

У дзень сустрэчы беларускага кіраўніка з расійскім у Сочы «Известия» стрэлілі загалоўкам «Лукашэнка: мае выбары былі сфальсіфікаваныя».

Маскоўская газета надрукавала інтэрв’ю, якое 13 жніўня браў Міхаіл Гусман (памятаеце, ён тады яшчэ касіў траву з гаспадаром у Драздах?).

Нагадаю: бомба пра фальсіфікацыю выбухнула ўвосень 2006 года, калі Лукашэнка гутарыў з украінскімі журналістамі. Пастфактум людзі з ягонага атачэння доўга даводзілі: прэзідэнта не так зразумелі… Пакрысе тая заява стала забывацца.

Зараз Лукашэнка пацвярджае:

«За мяне на апошніх выбарах прагаласавала, дзеля ведама, 93%. И я прызнаўся потым, калі мяне проста пачалі душыць, што мы сфальшавалі выбары. І я груба сказаў: «Так, сфальшавалі». Я аддаў каманду, каб не 93% было, а недзе там 80, я не памятаю колькі. Таму што за 90 — гэта ўжо псіхалагічна не ўспрымаецца. Але гэта была праўда».

Нязменны прэзідэнт Беларусі эфектным пасажам хацеў падкрэсліць, як яго любіць народ. Бачыце, маўляў, сціпласць прымушае нават трохі збіваць лічбы, каб не нагадвалі статыстыку колішніх рэферэндумаў у Садама Хусейна.

Каму аддавалася каманда, як выглядала працэдура пераробкі вынікаў — гэтыя дэталі не расшыфроўваюцца. Але гэта менавіта дэталі. А так — з першых вуснаў прагучала пераканаўчае тлумачэнне для тых, хто яшчэ думае, што ў Беларусі ёсць нейкія выбары.

Гэтае прызнанне наўрад ці здзівіць расійскую публіку: там палітыка таксама робіцца «па паняціям». Але ж бравада пэўна разлічана на тое, што яе пракаўтнуць як айчынны электарат, так і Еўропа.

Аляксандар Класкоўскі.

Каментары21

У Беларусі з'явіўся народны паэт5

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння — чарговы суд над палітзняволеным журналістам Ігарам Карнеем. Некалькі месяцаў яго трымаюць у памяшканні камернага тыпу1

Колькі беларусам трэба для камфортнага жыцця?3

Як у Мінску запалілі галоўную ёлку ФОТЫ3

Ва Украіне паспяхова выпрабаваная новая ракета «Рута»3

Запісацца на візу хутчэй можна праз «радары». Пра што размова?7

Былы міністр абароны Паўднёвай Карэі спрабаваў скончыць жыццё самагубствам

Расійскія Таганрог і Бранск падвергнуліся атацы2

Марафон рэпрэсій не спыняецца. Паказваем жахлівыя лічбы8

Спікер парламента Наталля Качанава разбіралася з ляхавіцкай маршруткай4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі з'явіўся народны паэт5

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Галоўнае
Усе навіны →