Здароўе99

Даследаванне: мужчынам да 40 гадоў нельга піць больш за чарку (не келіх!) піва ў дзень

Трывожныя навіны для мужчын, якім менш за 40 гадоў: новая навуковая праца паказала, што ім можна ўжываць штодзень нашмат менш піва, чым прынята лічыць. Вядома, у тым выпадку, калі ім важнае здароўе.

Сакрэт здаровага ладу жыцця — умеранасць, але ж тое, што мы разумеем пад умеранасцю, адрозніваецца ў розных выпадках. Прынята лічыць, што цёмны шакалад і віно дапамагаюць знізіць рызыку раку, але ж у вялікай колькасці гэтыя прадукты прыносяць шкоду, піша ladbible.com.

Што тычыцца піва, нядаўна выйшла навуковая праца, якая паказвае, колькі можна ўжываць гэтага напою, каб не рызыкаваць здароўем. Ліміты нашмат меншыя, чым здавалася раней: так, мужчыны ва ўзросце да 40 гадоў могуць спакойна выпіваць не больш за 38 мілілітраў піва штодзень, то-бок адну чарку.

Што да жанчын, то ў іх сітуацыя крыху лепшая: ім дазваляюць выпіваць штодзень не больш за 100 мілілітраў піва.

Доктарка Эмануэла Гакіду, адна з аўтарак даследавання, патлумачыла, што ўжыванне алкаголю не прынясе ніякай карысці маладым людзям. Навукоўцы разумеюць, што наўрад ці новая інфармацыя прымусіць людзей адмовіцца да алкаголю, але яны спадзяюцца хаця б на тое, што дзякуючы новым даным людзі здолеюць лепей разумець наступствы сваёй звычкі выпіваць.

Але ж калі вам ужо 40, для вас ёсць добрыя навіны. У гэтым узросце адна-дзве порцыі алкаголю (напрыклад, 1—2 келіхі віна) дапамогуць знізіць рызыку інфаркту, інсульту і дыябету, а ва ўзросце, большым за 65 гадоў, бяспечныя ліміты даходзяць ужо да чатырох порцый алкаголю. Толькі памятайце — у любым узросце важна памятаць пра ўмеранасць з алкаголем.

Злоўжываеце алкаголем? Ваша скура гэта пакажа

Навукоўцы: Калі ў юнацтве піць аднаму, гэта можа пазней прывесці да алкагалізму

Каментары9

  • Smiley face
    15.07.2022
    Людзі зусім звар’яцелі. Хіба вечна жыць збіраюцца? За “даўжэй” і “паболей” маці родную прададуць
  • почка Макса Дизайнера
    15.07.2022
    Satan &
    что скажет Satan ?
  • мартышка
    15.07.2022
    адна з аўтарак даследавання,..

    нормакантроль - жанчына. что характэрна. бо нават не 40 мілілітраў, а 38. якая дакладнасць. хочацца спытаць - а чаму не 38,5 тады? 38 папугаеў і адно папугайскае крылышка?
    нармальны б мужчына да такой нормы б не дайшоў. ён хутчэй такі - нуў... 40-60... мм...літраў... дзесьці так

У Беларусі з'явіўся народны паэт4

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння — чарговы суд над палітзняволеным журналістам Ігарам Карнеем. Некалькі месяцаў яго трымаюць у памяшканні камернага тыпу1

Колькі беларусам трэба для камфортнага жыцця?3

Як у Мінску запалілі галоўную ёлку ФОТЫ2

Ва Украіне паспяхова выпрабаваная новая ракета «Рута»3

Запісацца на візу хутчэй можна праз «радары». Пра што размова?7

Былы міністр абароны Паўднёвай Карэі спрабаваў скончыць жыццё самагубствам

Расійскія Таганрог і Бранск падвергнуліся атацы2

Марафон рэпрэсій не спыняецца. Паказваем жахлівыя лічбы8

Спікер парламента Наталля Качанава разбіралася з ляхавіцкай маршруткай4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі з'явіўся народны паэт4

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Галоўнае
Усе навіны →