26 лютага Хрэнін дрыжачым голасам званіў міністру абароны Украіны з прапановай аб капітуляцыі
Амерыканскае выданне The Washington Post выпусціла матэрыял пра абарону сталіцы Украіны на самым пачатку вайны. Сярод іншага, выданне піша, што 26 лютага кіраўніку Міністэрства абароны Украіны Аляксею Рэзнікаву патэлефанаваў кіраўнік Мінабароны Беларусі Віктар Хрэнін, звяртае ўвагу тэлеграм-канал «Беларускі Гаюн».
У размове Хрэнін «дрыготкім голасам» сказаў, што «перадае пасланне «міністра абароны РФ Сяргея Шайгу: «Калі Украіна падпіша акт аб капітуляцыі, уварванне спыніцца».
У адказ Рэзнікаў сказаў: «Я гатовы прыняць капітуляцыю расійскага боку».
У матэрыяле таксама згадваецца і папярэдняя размова Хрэніна з Рэзнікавым напярэдадні ўварвання — 22 лютага. Тады Хрэнін, «даўшы слова афіцэра», запэўніваў, што наступу з тэрыторыі Беларусі не будзе.
«І ён хлусіў», — паведаміў выданню кіраўнік украінскага ваеннага ведамства.
Каментары