На Кубе 25 верасня прайшоў усенародны рэферэндум. На ім за новы Сямейны кодэкс прагаласавалі 66,87% кубінцаў. Пра гэта паведамляе сайт адміністрацыі прэзідэнта краіны.
Згодна з прынятым дакументам, законную сілу ў краіне набываюць аднаполыя шлюбы, таксама такія сем'і атрымалі права на ўсынаўленне. Акрамя таго, правам на ўсынаўленне надзяляюцца адзінокія людзі альбо пары, якія не знаходзяцца ў афіцыйных адносінах.
Дадаткова новы кодэкс дапускае сурагатнае мацярынства, але на бязвыплатнай аснове. Гэта значыць, гаворка пра сітуацыі, у якіх жанчына такім чынам жадае аказаць дапамогу сямейнай пары, у якой не атрымліваецца зачаць дзіця.
Каментары