Здароўе11

Ураганы і глабальнае пацяпленне ўсё часцей прыводзяць да распаўсюджвання смяротных бактэрый. Што з гэтым рабіць?

Ураган Іэн акрамя разбурэнняў выклікаў распаўсюджанне смяротнай бактэрыі.

Фота: Getty Images

У верасні ўраган Іэн абрынуўся на паўднёва-заходняе ўзбярэжжа Фларыды. Цёплая вада затапіла дамы, прадпрыемствы і каналізацыю. Праліўны вецер і дождж стварылі спрыяльныя ўмовы для бактэрыі Vibrio vulnificus.

Wired паведамляе пра 28 чалавек, заражаных гэтай бактэрыяй, якая можа хутка разбураць клеткі скуры, вымываць жалеза з крыві і прыводзіць да праблем з унутранымі органамі. Сямёра заражаных памерлі. Трапічнае асяроддзе са стаячай вадой, моцна забруджанай смеццем — ідэальны кактэйль для развіцця гэтых арганізмаў.

Колькасць выпадкаў паменшыліся, калі паводка адступіла, і пасля 13 кастрычніка не было зарэгістравана новых хворых. Але многія даследчыкі лічаць, што бліжэйшыя дзесяцігоддзі можна чакаць павелічэння колькасці такой бактэрыі. Ураганы ўзмацняюцца, паводкі б'юць рэкорды, а больш цёплыя воды акіяна трапляюць далей на поўнач. Бактэрыі размнажаюцца ў цёплым асяроддзі і саланаватай вадзе.

Цяпер вядома больш за 100 відаў вібрыёнаў. Частка з іх выклікае захворванні ў людзей, напрыклад, V. cholerae — узбуджальнік халеры. Нядаўні аналіз, праведзены амерыканскім Агенцтвам па ахове навакольнага асяроддзя, паказаў, што да 2090 года ў ЗША ўзровень заражэння вібрыёнам можа вырасці на 50-100%, павялічыўшы штогадовыя выдаткі на лячэнне гэтых хвароб з 2 да 7 мільярдаў даляраў.

Бактэрыі могуць змешвацца і абменьвацца генамі з іншымі, у тым ліку генамі, якія забяспечваюць устойлівасць да антыбіётыкаў.

Любыя пацёртасці або парэзы з’яўляюцца ідэальным месцам пранікнення для V. vulnificus. Трапіўшы ў арганізм, бактэрыя хутка размнажаецца, завяршаючы поўны рэпрадуктыўны цыкл прыкладна за 20 хвілін.

V. vulnificus умее абыходзіць наш імунітэт. Яна часта ўтварае плёнку з цукроў, бялкоў, тлушчаў і мікраарганізмаў. Унутры плёнкі можа жыць бактэрыя, але імунным клеткам трапіць туды вельмі цяжка. Калі бактэрыя пранікае праз скуру, можа пачацца дэградацыя мяккіх тканак: клеткі скуры хутка мяняюцца і гінуць. У той жа час бактэрыя здольная задзейнічаць запасы жалеза ў нашых эрытрацытах, у выніку выклікаючы сэпсіс. Агульны ўзровень смяротнасці ад інфекцый складае 35%, але ў людзей з захворваннямі або парушанай імуннай сістэмай ён набліжаецца да 50 адсоткаў.

V. cholerae, якая выклікае халеру, забівае дзясяткі тысяч людзей у год ва ўсім свеце, хоць яе амаль не існуе ў краінах з высокім узроўнем даходу з перадавой ачысткай вады і вакцынамі. Але нехалерныя вібрыёны, такія як V. vulnificus, працягваюць уздзейнічаць на людзей па ўсім свеце.

Акрамя пранікнення ў адкрытыя раны, яны ў асноўным перадаюцца людзям пры ўжыванні сырых або недастаткова апрацаваных морапрадуктаў. І ў адрозненне ад халеры, не існуе вакцын для абароны ад V. vulnificus і іншых відаў вібрыёнаў. Яны паддаюцца лячэнню толькі антыбіётыкамі, пры ўмове, што бактэрыі не набылі ўстойлівасці. Адно даследаванне V. vulnificus, выдзеленай з заражаных вустрыц, выявіла, што каля 50% бактэрый былі ўстойлівыя да двух і больш антыбіётыкаў.

Каб пазбегнуць кантакту з вібрыёнамі, апранайце ў вадзе спецыяльныя чаравікі, калі вы ідзяце на пляж, — гэта дапаможа пазбегнуць драпін. І калі вы патэнцыйна падвяргаліся ўздзеянню бактэрый, адчуваеце сябе дрэнна ці маеце такія сімптомы, як ліхаманка, пачырваненне ці напухласць скуры — звярніцеся да лекара.

Каментары1

  • Сирожа
    08.11.2022
    А што з гэтым зробіш? Калі захварэеш дык памрэш.

«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць14

«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць

Усе навіны →
Усе навіны

Што свет думае пра вайну ва Украіне цяпер? Карта пазіцый краін1

Камандзір Палка Каліноўскага: Беларускія добраахвотнікі маюць тыя ж сацыяльныя гарантыі, што і ўкраінскія вайскоўцы6

У Грузіі працягваюцца пратэсты, паліцыя прымяніла вадамёты1

Спевака Дзядзю Ваню будуць судзіць за ўдзел у пратэстах3

Навукоўцы знайшлі тлумачэнне «туману ў галаве» пасля кавіду1

Мінскія ўлады прадпісваюць упрыгожваць навагоднія вітрыны толькі «элементамі славянскага паходжання»7

Дэпартамент дзяржбяспекі Літвы кажа, што рост колькасці імігрантаў з Беларусі ўяўляе пагрозу. Але па статыстыцы беларусаў у Літве становіцца менш10

Што прадугледжвае мірны план будучага спецпрадстаўніка Трампа па Украіне1

Супрацоўнік дзіцячага садка з Аўстраліі на працягу 20 гадоў гвалтаваў дзяцей1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць14

«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць

Галоўнае
Усе навіны →