Беларускага добраахвотніка Палка Каліноўскага, старшыню «Маладога фронту» Дзяніса Урбановіча выпісалі з бальніцы. Пра гэта ён напісаў у сябе ў фэйсбуку.
«У мяне ўсё добра, аскепак выцягнулі, адчуваю сябе цудоўна. Дзякуй!!! усім за падтрымку. Перамога будзе за намі. Слава Украіне! Жыве Беларусь!» — напісаў баец, у якога гэта ўжо другое раненне. Першым была цяжкая кантузія, у выніку якой ён надоўга страціў слых.
Пра раненне Урбановіча стала вядома 6 лістапада.
Каментары