Вайна77

Данілаў: Украіна ўмацоўвае межы, баючыся наплыву ўцекачоў з Беларусі і Расіі

Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў у эфіры нацыянальнага тэлемарафона заявіў, што Польшча пабудавала сцяну на мяжы з Беларуссю «не толькі ў мэтах ваеннай бяспекі», але і з-за «сітуацыі з бежанцамі». І Украіна гэтай небяспекі таксама асцерагаецца ды прымае прэвентыўныя захады.

Аляксей Данілаў

Аляксей Данілаў не сумняецца, што ўсе цывілізаваныя краіны ў хуткім часе абавязкова сутыкнуцца з вялікай плынню беларускіх і расійскіх бежанцаў.

«Я хачу, каб мы з вамі разумелі: калі палякі і Еўропа пабудавалі межы, акрамя таго, што гэта з пункту гледжання вайсковай бяспекі, дык ёсць яшчэ пытанні бяспекі ўцекачоў.

Калі яны ў вялікай колькасці пачнуць бегчы з РФ і Беларусі на тэрыторыю цывілізаваных краін — гэта толькі пытанне часу», — лічыць сакратар РНБА.

А паколькі Украіна таксама «з'яўляецца часткай еўрасупольнасці», то «ўмацоўвае мяжу так, як зрабілі палякі», заявіў Данілаў.

«Праца пачалася, будзе працягвацца. Мы не будзем ні на што звяртаць увагу», — заявіў чыноўнік.

Каментары7

  • якары
    15.11.2022
    Vad, з чаго вынікае, што гэта будуць нелегалы з усходу? Я зразумеў з артыкула, што гэтымі бежанцамі будзем мы з вамі, тыя, хто зараз у Беларусі.
    А вось з якой нагоды мы станем бежанцамі гэта іншае пытанне.
  • Vik
    15.11.2022
    Vad, А ніякай ахінеі! Данілаў ведае, што скора ў Беларусі і Расеі жыццё будзе горшае за ўкраінскае сёння.
  • Vad
    15.11.2022
    якары , это тоже не логично. Все знают что граница с украинской стороны заминирована и там усиленные патрули пограничников. Переходить границу не легально это самоубийство. Застрелить могут. Да и что потом делать в Украине если везде патрули и блокпосты? К тому же в Украине статус беженца получить очень сложно и работы сейчас мало потому что война. Да и граница с ЕС полноценная. Так что туда соваться из РБ это и так самый худший вариант даже без забора.

Зяленскі казаў пра бяспеку, а Трамп — пра неадкладнае спыненне агню. Дэталі сустрэчы ў Парыжы2

Зяленскі казаў пра бяспеку, а Трамп — пра неадкладнае спыненне агню. Дэталі сустрэчы ў Парыжы

Усе навіны →
Усе навіны

Камуніст Сыранкоў пахваліўся, што сабраў 170 тысяч подпісаў4

Дзеяч апазіцыі ўзначаліў пераходны ўрад краіны Сірыі

На ўкраінскай вайне загінуў адзін з апошніх прадстаўнікоў карэннага народу Расіі — керэкаў11

МУС распавяло сваю версію, за што пасадзілі пярэваратня ў пагонах Згірскага6

Затрымалі на вакзале, пра справу амаль ніхто не ведаў. Падрабязнасці суда над найлепшым футбалістам Беларусі-2021

«Выбар важнейшы за зніжкі!». Папулярны расійскі маркетплэйс пачаў рэкламаваць выбары ў Беларусі8

Віцэ-мэр Лазарэвіч параіла мінчукам, якім не падабаюцца цэны на таксі, ездзіць на метро4

Лукашэнка працягвае гаварыць пра «Арэшнік»: Цэлі вызначаць будзем мы ў Беларусі, не расіяне14

У сірыйскай турме знайшлі труп закатаванага актывіста, які прапаў 4 гады таму. Ён паверыў рэжыму і вярнуўся з Берліна12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі казаў пра бяспеку, а Трамп — пра неадкладнае спыненне агню. Дэталі сустрэчы ў Парыжы2

Зяленскі казаў пра бяспеку, а Трамп — пра неадкладнае спыненне агню. Дэталі сустрэчы ў Парыжы

Галоўнае
Усе навіны →