У дзяржаўных СМІ любяць прыхарошваць рэальнасць. А часам — і чыноўнікаў, якія яе транслююць.
Так, на здымках Наталлі Качанавай перыядычна знікае радзімка каля носа. Такое часцей здараецца на здымках «СБ» ці Савета Рэспублікі, які Качанава ўзначальвае.
Качанава — адна з нямногіх чыноўнікаў, якую з Адміністрацыі прэзідэнта рэкамендуюць рэтушаваць, расказвалі «Нашай Ніве». Часам, напрыклад, прасілі прыбраць маршчыны.
Што да астатняй наменклатуры, то звычайных чыноўнікаў не рэтушуюць, толькі вышэйшых. Аляксандра Лукашэнку ж рэтушуюць абавязкова.
Уверсе: так выглядае Аляксандр Лукашэнка па версіі «Беларусь сегодня». Унізе: ён жа на фота саюзнага, але крамлёўскага пула.
Хаця былі выпадкі, калі з дапамогай фоташопа паляпшалі здымкі дэпутаткі і былой міністаркі інфармацыі Ліліі Ананіч — аднойчы «расплюшчвалі» вочы (перастаўлялі іх з іншага здымка).
Каментары
В красавцы все же не годитесь.