Мова11

Як перавесці сацсеткі і месенджары на беларускую мову

Рэсурсы, куды вы заходзіце штодзень, могуць стаць каштоўнай дапамогай на шляху да беларусізацыі. Расказваем, як перавесці на родную мову тэлеграм, фэйсбук і іншыя сацсеткі і месенджары.

Тэлеграм

Калі хочаце змяніць мову ў мабільным дадатку тэлеграма, адкрыйце «Налады». Вам трэба «Мова», яна ў канцы спісу. Далей націскайце на пункт «Беларуская». Гэткім жа чынам змяняем мову і ў версіі месенджара для камп’ютара.

Ёсць і больш просты спосаб пераключыць месенджар на беларускую мову — дастаткова перайсці па гэтай спасылцы: t.me/setlanguage/be.

Вайбер

У выпадку з мабільным дадаткам змяніць мову можна амаль гэтак жа, як у мінулым месенджары. На галоўнай старонцы націсніце на тры кропкі, што ў правым ніжнім куце, і выберыце пункт «Налады». У новым меню клікніце на пункт «Агульныя» (General). Знайдзіце пункт «Мова» і выберыце беларускую.

У камп’ютарнай версіі вайбера ўсё прасцей. У верхнім меню знайдзіце пункт «Налады» і клікніце па радку «Уліковы запіс». Выбірайце пункт «Змяніць мову» і шукайце ў спісе беларускую.

«Укантакце»

Калі вы выкарыстоўваеце вэб-версію сэрвісу, адкрыйце сваю старонку і націсніце на верхнюю кнопку з вашым аватарам. У меню, што адкрыецца, выберыце пункт «Налады» і раздзел «Акаўнт і знешні выгляд», пракруціце яго да нізу і ў пункце «Мова» выберыце беларускую (можна нават спыніцца на тарашкевіцы).

У выпадку з мабільнай версіяй працэс будзе выглядаць трохі па-іншаму. Вам трэба адкрыць галоўную старонку рэсурсу m.vk.com, потым націснуць на значок у выглядзе трох палосак у правым ніжнім куце. Адкрыецца ўкладка «Меню», у якой вам трэба будзе знайсці значок-шасцярню ў правым верхнім куце старонкі. Так вы трапіце ў «Налады». Потым пераходзьце ў раздзел «Акаўнт», пасля чаго — у блок «Рэгіянальныя налады». Нарэшце, там выберыце беларускую мову для свайго профілю і націсніце ў канцы на кнопку «Захаваць».

Тыя, хто карыстаецца сацсеткай праз дадатак, на жаль, пакуль не могуць перавесці яго на беларускую мову.

Фэйсбук

У выпадку з вэб-версіяй сацсеткі змяняем мову падобным чынам, як і «Укантакце». Націсніце на свой аватар у правым верхнім куце і ў меню, што адкрылася, выберыце пункт «Налады і прыватнасць», у новым меню націсніце на пункт «Мова» — ён будзе апошнім. У графе «Мова Facebook» націсніце «Змяніць», выберыце беларускую і захавайце змены.

Што да мабільнай версіі фэйсбука, націсніце на значок, што выглядае як тры палоскі, у правым верхнім куце. У меню, што адкрыецца, трэба выбраць пункт «Налады і прыватнасць» і націснуць на яго — пад ім адкрыецца графа «Мова». У гэтым раздзеле выберыце беларускую мову.

Калі ў вас фэйсбук працуе праз дадатак і вы маеце тэлефон на платформе Android, робім наступным чынам. Як і ў мінулым абзацы, адкрыйце меню «Налады і прыватнасць», потым выберыце пункт «Налады». У новым меню націсніце на «Мова і рэгіён», выберыце пункт «Мова для кнопак, загалоўкаў і іншага тэксту на Facebook», знайдзіце ў спісе беларускую мову і націсніце на яе.

Што рабіць, калі ў вас дадатак для iPhone? Трэба вырашаць пытанне праз гаджэт, на якім у вас ўсталяваны дадатак, бо фэйсбук аўтаматычна выкарыстоўвае мову, зададзеную на iPhone.

«Аднакласнікі»

У дэсктопнай версіі сацсеткі змяніць мову вельмі проста. На галоўнай старонцы вашага профілю знайдзіце пункт «Мова» ў правым верхнім куце, клікніце па ім і выберыце ў спісе беларускую мову.

Калі вы карыстаецеся сацсеткай праз мабільны дадатак і жадаеце перайсці на беларускую, націсніце ў меню на кнопку «Налады» (яна можа быць прадстаўленая ў выглядзе шасцярні ў правым верхнім куце) і выберыце «Налады профілю». Далей выбіраем пункт «Змяніць мову» і ўжо там знаходзім у спісе беларускую мову.

Хочаце беларусізаваць інстаграм, твітар, ватсап ды скайп? Вымушаныя вас расчараваць: на гэтых рэсурсах белмоўны інтэрфейс пакуль што не даступны.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Што за новая сацсетка, якой цікавяцца беларусы?

Стваральнік твітара аб'явіў пра стварэнне новай сацыяльнай сеткі

Розыгрышы ў Instagram — ашуканства ці рэальная магчымасць атрымаць круты прыз і развіць свой акаўнт?

Каментары1

  • Тамашні
    08.12.2022
    Раскажыце лепш людзям як выпіліцца з памыек накшталт вк ці аднакласнікаў

У Лідскім раёне падчас ДТЗ загінулі чатыры чалавекі

У Лідскім раёне падчас ДТЗ загінулі чатыры чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка даў прытулак суддзі Шміту, які ўцёк з Польшчы2

Справай Васіля Верамейчыка зацікавіўся ГУР Украіны7

«Атрута для нашых дзяцей». У ЗША разгарнуліся вялізныя спрэчкі пра штучныя фарбавальнікі ў прадуктах

Стала вядома, дзе цяпер працуе былы начальнік наваполацкай калоніі3

Дзе знаходзіцца самая дарагая гандлёвая вуліца ў свеце2

Лаўроў у Брэсце расказаў моладзі, што «ад Украіны застанецца нейкая частка»16

Лукашэнка пра адключэнне інтэрнэту ў 2020-м: Калі гэта паўторыцца, адключым зусім35

На Захадзе задумаліся аб перадачы Украіне ядзернай зброі8

Сталі вядомыя пяць новых прозвішчаў палітвязняў, што выйшлі на волю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Лідскім раёне падчас ДТЗ загінулі чатыры чалавекі

У Лідскім раёне падчас ДТЗ загінулі чатыры чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →