Эканоміка

Зарэгістравалі кампанію, якая можа стаць пераемніцай «Слаўкалія»

Прадстаўнікі ўрада Беларусі ўвайшлі ў органы кіравання ААТ «Нетры Нежын» — новай кампаніі, зарэгістраванай 22 лістапада ў Рачэнскім сельсавеце Любанскага раёна за 4 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Обчын. Там жа, на паўднёвы ўсход ад Обчына, знаходзіцца Нежынскі горна-абагачальны камбінат, які будавала кампанія «Слаўкалій», піша Office Life.

Фота: «Слаўкалій»

Звесткі пра рэгістрацыю новай кампаніі ёсць у Адзіным рэестры дзяржрэгістрацыі юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў. Асноўны від дзейнасці кампаніі — здабыча мінеральнай сыравіны для хімічнай вытворчасці і вытворчасці ўгнаенняў.

У пастанове Саўміна, апублікаванай 5 снежня на pravo.by, сказана, што інтарэсы Беларусі ў «Нетры Нежын» будуць прадстаўляць намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Аляксандр Шваюнаў, першы намеснік міністра фінансаў Дзмітрый Кійко, першы намеснік міністра эканомікі Юрый Чабатар, а таксама першы намеснік старшыні Дзяржкаммаёмасці Пётр Броўкін.

Нежынскі ГАК павінен стаць другім у Беларусі (пасля дзяржаўнага «Беларуськалія») прадпрыемствам па вытворчасці калійных угнаенняў. Запуск ГАК магутнасцю да 2 млн тон хлоркалію ў год раней быў запланаваны на 2023 год. Гэта найбуйнейшы ў СНД праект, які рэалізуецца прыватнай кампаніяй.

Інвестыцыі ў праект ацэньваліся ў 2 млрд даляраў, з іх 600 млн даляраў — уласныя сродкі і 1,4 млрд даляраў — крэдыт Банка развіцця Кітая, прыцягнуты праз Беларусбанк. Выплаты па крэдыце павінны былі пачацца ў мінулым годзе, поўнае пагашэнне запланавана на 2031 год.

Інвестпагадненне па калійным праекце беларускі ўрад заключыў з брытанскай GCM Global Energy. Яна кантралюе кампанію GCM Global Energy Slavkali, якой на 100% належыць ЗТАА «Слаўкалій». Заснавальнік кампаній — расійскі алігарх Міхаіл Гуцэрыеў. І сам Гуцэрыеў, і «Слаўкалій» цяпер пад заходнімі санкцыямі.

Публічнай заявы аб пераходзе праекта Нежынскага ГАКа ад ЗТАА «Слаўкалій» да іншай юрыдычнай асобы не было, але крыніца ў галіне пацвердзіла расійскаму «Інтэрфаксу», што кампанія «Нетры Нежын» з'яўляецца пераемнікам «Слаўкалія».

Каментары

Мастакі Шчамялёва і Рымашэўскі ў СІЗА па народным артыкуле

Грамадстваабноўлена

Мастакі Шчамялёва і Рымашэўскі ў СІЗА па народным артыкуле

Усе навіны →
Усе навіны

Вярхоўны суд адмяніў прысуд арт-менеджару Аляксандру Чахоўскаму, справу будуць пераглядаць

У Мінску адкрыецца рэстаран, які прапрацуе ўсяго год

«Даляраў столькі, што хоць печку імі палі». Азаронак на камеру спаліў купюру ў 1 даляр22

Кіраўнік нямецкай разведкі: Расія можа напасці на краіны Балтыі або атакаваць архіпелаг Шпіцберген8

Грузія адмаўляецца ад перамоў аб уступленні ў Еўрасаюз29

«Лукашэнку відавочна цесна і нецікава ў Беларусі». Амбіцыйныя прапановы на рытуальным саміце11

«Размаўляць па-беларуску — гэта стыль». Японец пераехаў у Сухарава і дапамагае рабіць беларускую мову моднай6

Беларус атрымаў прапанову ад польскай Google, але стаў беспрацоўным. Праз візавы скандал беларусам усё часцей адмаўляюць у візах6

Пара пенсіянераў замерзла ў лесе пад Асіповічамі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мастакі Шчамялёва і Рымашэўскі ў СІЗА па народным артыкуле

Грамадстваабноўлена

Мастакі Шчамялёва і Рымашэўскі ў СІЗА па народным артыкуле

Галоўнае
Усе навіны →