Былому кіраўніку Беларускай федэрацыі футбола Яўгену Шунтаву было 87 гадоў.
У 1989 годзе Яўген Феліксавіч стаў першым кіраўніком галоўнай футбольнай арганізацыі Беларусі і ўзначальваў яе на працягу дзесяці гадоў. За гэты час Беларусь увайшла ў ФІФА і УЕФА, а нацыянальная зборная і найлепшыя клубы пачалі выступаць у галоўных міжнародных турнірах.
Потым Яўген Шунтаў узначальваў футбольны арбітраж АБФФ, быў дэлегатам АБФФ на матчах чэмпіянату і Кубка Беларусі.
Каментары