Усяго патроху

«Прыносіць цацку ў зубах, як сабака». Як жыве кот з незвычайнай хваробай

Цяпа — кот з мазжачковай атаксіяй (парушэнне каардынацыі руху). Але гэта яму абсалютна не перашкаджае быць шчаслівым і максімальна чароўным. Пра гісторыю незвычайнага ката піша «Звязда».

— У 2020-м, калі на ўсіх нас зваліўся каранавірус, — узгадвае выратавальніца Цяпы Ганна Крылова, — мая знаёмая ў фэйсбуку перапосціла відэа з рыжым кацянём, якое аддавалі ў добрыя рукі. У аб'яве было напісана, што ў яго прыкметы атаксіі. Малы сапраўды дзіўна рухаўся, але я ўбачыла гэту сімпатычную мордачку і… Ён улюбіў мяне ў сябе адразу. Усе выхадныя думала пра тое кацяня. У панядзелак раніцай патэлефанавала па нумары ў аб'яве, і ўжо ўвечары мне прывезлі Цяпу, яму на той момант было каля двух месяцаў. Аказалася, коціка знайшлі добрыя людзі позняй восенню ў дачным пасёлку пад Мінскам…

Пасля знаёмства з «інклюзіўным» катом Ганна даведалася, што ў многіх краінах свету такія хатнія гадаванцы вельмі папулярныя.

— Іх хутчэй разбіраюць. У нас жа такіх людзі пакуль баяцца браць. Калі шчыра, мне таксама было страшна першыя некалькі хвілін, калі яго прывезлі, бо Цяпа вельмі моцна тросся. Але ўсё невядомае заўсёды спачатку пужае. Неўзабаве, калі я збольшага ва ўсім разабралася, страх знік. Плюс мяне вельмі моцна падбадзёрыў чароўны ветлекар майго першага ката. Калі яму паказала тое відэа з фэйсбука, Яўген сказаў: «Бяры — разбяромся». Цяпер у ветклініцы ўсе мяне ведаюць як «рыжы кот, які трасецца». Дарэчы, не так даўно даведалася, што дзяўчына, якая працуе там адміністратарам, стараецца забіраць да сябе дадому толькі сляпых катоў.

— Цяпа, напэўна, патрабуе нейкага асаблівага догляду?

— Многія так думаюць. Але гэта не так. Цяпа самастойна есць тую ж ежу, што і ўсе каты, сам ходзіць у латок, гуляе, бегае. У дадатак да таго, у яго яшчэ ёсць рэдкая асаблівасць — калі я кідаю яму цацку, ён імчыць за ёй і прыносіць назад у зубах, як сабака. Я такое бачыла раз у жыцці і думала: вось бы мне трапіўся такі кот. Акрамя таго, Цяпа вельмі ўважлівы, калі я вяртаюся дадому, абавязкова сустракае мяне ля дзвярэй. Зараз ён амаль не трасецца, толькі зрэдчас, калі пужаецца ці хвалюецца. Калі ходзіць і бегае, ногі па-ранейшаму распаўзаюцца.

Але ў такога ката ёсць вельмі вялікі плюс. На YouTube шмат ролікаў, як «мурзікі» валяць ялінкі, разварочваюць вазоны, лазяць па сталах. Менавіта з-за гэтага многія людзі не хочуць заводзіць хатніх жывёл. Мой кот ідэальны: ён ходзіць толькі па падлозе. І да маіх шматлікіх кветак Цяпа абыякавы, бо ён фізічна не можа да іх дацягнуцца.

— Як прыйшла ідэя завесці Цяпу тэлеграм-канал?

— Сваякі і сябры ў мяне ўвесь час пыталіся: «Як там Цяпа маецца?» Вось я і вырашыла завесці тэлеграм-канал выключна для вузкага кола знаёмых. Зараз сярод маіх падпісчыкаў ёсць людзі, якіх я не ведаю. З часам зразумела, наколькі важна расказваць, што кот з атаксіяй — гэта зусім не страшна. Хочацца, каб людзі звярталі ўвагу і на такіх міленькіх коцікаў, як Цяпа. Мне балюча, калі за вялікія грошы купляюць жывёл, у той час як на вуліцах шмат бясплатных, прыгожых, пухнатых, якія пакутуюць ад голаду і холаду. Дарэчы, менавіта дзякуючы Цяпу ў маёй свядомасці адбыўся пераварот. Раней я нічога не ведала пра такіх катоў. Як і большасць людзей, якія бачаць жывёлу з парушэннямі руху, думала: «Ой, бедненькі коцік». А насамрэч яны такія ж, як і ўсе. Проста ў іх свая норма. Цяпу абсалютна не турбуе, што ў яго распаўзаюцца ногі. Ён упэўнены, што ён ідэальны, прыгожы, і, як любы кот, па-майстэрску маніпулюе мной (смяецца). Яму дакладна не патрэбнае шкадаванне, яму проста неабходна, каб яго любілі, клапаціліся.

Дзякуючы Цяпу я зразумела, што няма людзей з асаблівасцямі. Што чалавек на калясцы такі ж чалавек, як, напрыклад, чалавек з рудымі валасамі ці зялёным колерам вачэй. А мы вылучаем, па-асабліваму ставімся, пазбягаем зносін, бо не разумеем, як з імі кантактаваць. Раю паглядзець серыял «Толя-робат» аб правінцыяльным хлопцу, які па глупстве пазбавіўся ног і рук. На працягу ўсяго фільма ён даносіць, што ён не нейкі асаблівы, а звычайны. І ў выніку Толя аказваецца больш моцным і жыццялюбным, чым людзі з рукамі і нагамі.

І Цяпа такі ж. Менавіта праз такіх жывёл, камунікацыю з імі, мне здаецца, і будзе мяняцца наша камунікацыя з людзьмі. Прынамсі, гэта бачу па сабе, па сваіх бацьках. Мама спачатку адгаворвала мяне, маўляў, навошта ўскладняць сабе жыццё, вазьмі здаровага коціка. А цяпер у апісанні тэлеграм-канала ў мяне пазначана, што Цяпа — адзіны кот, у якога ёсць свая асабістая бабуля. Яна сапраўды да яго ставіцца, як да любімага ўнука: і пахваліць, і пакрытыкуе. Дарэчы, мая сяброўка з Масквы, якая падпісаная на мой канал, нядаўна ўбачыла аднавокага хамяка і падумала: «Ну хто ж цябе яшчэ возьме, калі не я». І забрала дадому. Калі мы з Цяпам дапаможам яшчэ каму-небудзь знайсці дом і вернага сябра — гэта будзе проста цудоўна.

…А я думаю: як жа цудоўна, калі людзі гуртуюцца для адной добрай справы. Вядома, можна вырашыць, што ад мяне нічога не залежыць… Але чаму б не паспрабаваць жыць, як і мае героі, па прынцыпе «хто, калі не я». І калі большасць людзей так падумаюць, свет стане больш шчаслівым.

Каментары

Што вядома пра беларуса Віктара Павелку, якога ў Польшчы падазраюць у арганізацыі нападаў на расійскіх апазіцыянераў3

Што вядома пра беларуса Віктара Павелку, якога ў Польшчы падазраюць у арганізацыі нападаў на расійскіх апазіцыянераў

Усе навіны →
Усе навіны

Мастакі Шчамялёва і Рымашэўскі ў СІЗА па народным артыкуле

У 85% пачаліся праблемы з менструацыяй, сродкі гігіены не выдавалі ў якасці пакарання. Праваабаронцы расказалі пра здароўе жанчын за кратамі4

На філфаку БДУ хочуць адкрыць спецыяльнасць «пісьменнік»4

Выкрытыя ў Брытаніі шпіёны збіраліся вывезці ў Расію журналіста Хрыста Грозева, які дапамагаў Навальнаму

Акцёр і рэжысёр Ігар Забара: А яшчэ ў нас ёсць казёл. Яго завуць «Шайгу»2

«Бессэнсоўна падаваць апеляцыю». Як беларусам адмаўляюць у польскіх візах і што яны з гэтым робяць2

У Рэчыцы грамадзянцы Грузіі пагражаюць дэпартацыяй — за тое, што «ўважліва сачыла і рэпосціла навіны ў 2020-м»1

Z-ваенкар пахвалілася, як белгарадская тэрабарона збіла са стрэльбы дрон. Аказалася, гэта быў расійскі дрон за $90 тысяч2

Інтэр'ер гэтай сталічнай кватэры адзначаны міжнароднай прэміяй дызайну. Вось за колькі яе прадаюць5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра беларуса Віктара Павелку, якога ў Польшчы падазраюць у арганізацыі нападаў на расійскіх апазіцыянераў3

Што вядома пра беларуса Віктара Павелку, якога ў Польшчы падазраюць у арганізацыі нападаў на расійскіх апазіцыянераў

Галоўнае
Усе навіны →