Лукашэнка ўхваліў праект Мемарандума аб узаемаразуменні паміж Беларуссю і Зімбабвэ па пытаннях узаемнага прызнання дакументаў аб адукацыі ў якасці асновы для правядзення перамоў. Адпаведны ўказ №13 падпісаны 19 студзеня, паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.
На правядзенне перамоў па праекце мемарандума ўпаўнаважанае Міністэрства адукацыі Беларусі. Яму дазволена пры неабходнасці ўносіць у яго змены, якія не маюць прынцыповага характару.
Ведамства таксама упаўнаважанае на падпісанне дакумента пры дасягненні дамоўленасці ў межах ухваленага праекта, паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.
Каментары
а в Беларуси сколько?