Паўночная Карэя рыхтуецца адправіць некалькі соцень чалавек у анексаваныя Расіяй «ДНР» і «ЛНР»
У студзені ўрад КНДР даручыў звязаным з міністэрствам абароны краіны кампаніям адабраць маладых людзей ва ўзросце ад 19 да 27 гадоў з ліку супрацоўнікаў.
Выданне Daily NK мяркуе, што ў «ДНР» і «ЛНР» будуць адпраўленыя вайскоўцы і паліцэйскія. Але яны будуць нібыта не ваяваць, а займацца аднаўленчымі працамі ў разбураных вайной гарадах. Салдат і паліцэйскіх, як сцвярджае выданне, лягчэй кантраляваць, чым цывільных.
Паўночнакарэйцы павінны быць жанатыя, каб члены іх сям'і заставаліся ў краіне — гэта нібыта дапаможа пазбегнуць дэзерцірства сярод камандзіраваных.
Daily NK мяркуе, што першая партыя з 300-500 чалавек адправіцца ва Украіну ў канцы лютага ці ў сакавіку.
Каментары