Грамадства122122

Аслабленне Ціханоўскай з выкарыстаннем Пазняка застаецца ў цэнтры гульні лукашэнкаўскіх спецслужбаў

Лукашэнкаўцы хочуць, каб апазіцыя засталася без адзінага лідара і адзінага цэнтра. Для гэтага яны іграюць як на амбіцыях, так і на фрустрацыі.

Зянон Пазняк. Скрыншот відэа тэлеканала «Белсат»

Зянон Пазняк і яго прыхільнікі крытычна ставяцца да дзеянняў Святланы Ціханоўскай і супрацьпастаўляюць сябе ёй. Лукашэнкаўцы спрабуюць гэтым скарыстацца, каб унесці ў дэмакратычны рух большы раскол і недавер.

Пра гэта сведчаць устаноўкі, якія праводзяць спецслужбісцкія каналы, і пасланні, якія транслююць звязаныя з імі інтэрнэт-боты. 

«Зенону досадно, что из-за таких вот женщин с усами и толстячков со школьными очками, всё то, за что он «боролся» на протяжении всей своей жизни рушится, — піша тэлеграм-канал «Живет же Беларусь!», адзін з адыёзнай сеткі лукашэнкаўскай тэлеграм-прапаганды.

— Сейчас оппозицию никто не воспринимает всерьёз. Они упали в глазах белорусов, когда сбежали в 2020, оставив отдуваться оставшихся. Ещё больше в них разочаровались, когда были вскрыты схемы с их финансированием извне. Всё это уничтожило оппозицию Беларуси её же руками…»

«И сейчас мы видим, что у Тихановской, Вячорки и их «компании» нет будущего…» — піша лукашэнкаўскі канал.

На аватарцы гэтага канала дзяржаўны чырвона-зялёны сцяг, я сярод пастоў — перадрукі дзяржТБ і прапагандыстаў.

«Даже дед Зянон признаёт, что вся эта банда невероятных из 2020-го года — шайка лжецов во главе с Франаком Вячорко», — піша тэлеграм-канал БТ.

Пад кожны артыкул, дзе гаворыцца пра Святлану Ціханоўскую, прыходзяць боты, якія пішуць аднатыпныя каменты.

Часам яны выкарыстоўваюць і беларускую мову, але часта робяць тыповыя «яндэкс-перакладчыцкія памылкі». Устаноўкі разлічаныя на розныя аўдыторыі, але тыповыя прыёмы — распальванне зайздрасці на фінансавай глебе, падыгрыванне амбіцыям асобных палітыкаў, атакі на Офіс Ціханоўскай.

Иван 06.02.2023

Вместо того что бы помочь семьям. Тихановская профукала 2 млн. евро в Давосе проживая в номере отеля за 25 тыс евро в сутки. А семьи в Варшаве живут в лагерях беженцев на мизерное пособие. А тихановская одевается в Хуго Босс. Мы же это в Вильнюсе видим по каким магазинам она ходит. А мы ей верили. А что бы было понятнее почитайте уважаемого мною Зенона Позняка человек который стоял у истоков оппозиционного движения. 

Цэ пі 06.02.2023

З аднаго боку лукашысты, з другога неверагодныя і тыя і тыя повядуць краіну ў дупу.

Цэ пі 06.02.2023

Уся яе праца, уся іх праца звялася да заклікаў. І вось на гэта ЭС акамуляваў больш чым 50 мільёнаў? Проста рука— твар, ды затакія грошы можна было прафісіяналаў панаймаць і ўсе вырашыць!

Зьміцер 06.02.2023

Нагадзіла беларусам, і яшчэ вучыць нас! Аб сабе паклапацілася, а нам дзе браць валюту, калі праз цябе з прац пазвальнялі і санкцыі ўвялі!? Калі ня здольная на прабачэньне, то сядзела б ціхенька і не нагадвала аб сабе.

Арні 06.02.2023

На яе возлагалі своі надежды толькі глупцы, ужо у весну 20 было зразумела што за людзі гэтыя неверагодныя.

Няма ім веры 06.02.2023

там у кожна па два сакратары і прэс служба і кожны заробак мае, а вы як лічаце на што ідуць тыя мільёны. Ім добра жывецца і ім зусім няма мэты вызваляць тут нешта

Цэ пі 06.02.2023

Офіс тупа пілуе сродкі, а Беларусь пад дыктатурай ім нават патрэбна бо так яны могуць апраўдваць сваё існаванне.

КоЛя 06.02.2023

К тебе вопрос, Тихановская: ты вроде как 50 командировок в прошлом году совершила. Есть какой результат кроме фоток? И еще один: вот приедешь как Зянон на передовую, тогда и рассуждай что-то про войну.

Іх задача — аслабіць Святлану Ціханоўскую шляхам прасоўвання «больш радыкальнага» лідара і падыгрывання амбіцыям яе патэнцыйных канкурэнтаў.

Чытайце таксама: «От этой куклы лишь несчастья». Як інтэрнэт-тролі працуюць над расколам руху за вызваленне Беларусі

Каментары122

  • SHOS
    09.02.2023
    Я се канеш слабо представляю, что там было в начале 90-х. Только немного почитал про события, Зянона. ИМХО, дядька канеш толковый, но его время ушло. Как и Лукашенко.
  • Мойша
    09.02.2023
    У Зянона гульня куды вышэйшая чым вам падаецца, таму яму ўсёроўна на "розумазаключэнні" такіх канапных "экспэртаў".
  • Andrzejzkresów
    09.02.2023
    Союз гэбни и "не-агентуры", благославленный на банковой.

Здаюць у арэнду катэдж загінулага хакеіста Цыплакова ў Драздах. Вось інтэр'еры ФОТЫ18

Здаюць у арэнду катэдж загінулага хакеіста Цыплакова ў Драздах. Вось інтэр'еры ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Што прадугледжвае мірны план будучага спецпрадстаўніка Трампа па Украіне1

Супрацоўнік дзіцячага садка з Аўстраліі на працягу 20 гадоў гвалтаваў дзяцей1

У Паўднёвай Карэі адкрылі незвычайны Starbucks — з магчымасцю назіраць за жыхарамі КНДР2

Экспарт расійскай зброі абваліўся ў параўнанні з 2021 годам у 14 разоў 

Алепа за тры дні? Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў найбуйнейшы горад Сірыі. Эрдаган ізноў усадзіў ятаган у спіну Пуціна11

Афіцыёзную палітінфармацыю сталі праводзіць і на прыватных прадпрыемствах4

Завяршылі рэстаўрацыю Нотр-Дама ў Парыжы ФОТЫ

Герой вызвалення Марыупаля ў 2014-м стаў камандуючым Сухапутнымі сіламі УСУ3

Каб вярнуць сваіх салдат з палону, Украіна гатова мяняць іх нават на калабарантаў і парэшткі савецкага разведчыка

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здаюць у арэнду катэдж загінулага хакеіста Цыплакова ў Драздах. Вось інтэр'еры ФОТЫ18

Здаюць у арэнду катэдж загінулага хакеіста Цыплакова ў Драздах. Вось інтэр'еры ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →