Навука і тэхналогіі44

Амерыканскія навукоўцы прыдумалі, як візуальна сачыць за людзьмі па WiFi замест камер. Аказваецца, беларусы прэзентавалі падобны метад 6 год таму

Амерыканскія вучоныя нядаўна распрацавалі новы метад, каб візуальна сачыць за людзьмі выключна па сігнале WiFi, не выкарыстоўваючы ніякіх камер. Шэсць гадоў таму беларусы прапаноўвалі з дапамогай WiFi аддалена прыглядваць за пажылымі людзьмі. Што гэта быў за праект і што з ім цяпер?

Фота: vecteezy

Што вынайшлі беларускія навукоўцы

У 2017 годзе суполка беларускіх навукоўцаў прапанавала на конкурс SciHackathon праект пад назвай Mawimbi. У прэзентацыі ён быў названы «WiFi-дыягностыка жыццёва важных функцый чалавека».

Распрацоўшчыкі прапаноўвалі выкарыстоўваць тэхнічныя асаблівасці сігналу WiFi, каб аддалена прыглядаць за пажылымі людзьмі. Яны браліся стварыць адпаведную сістэму збірання фізіялагічных даных з дапамогай WiFi-сігналу.

Іх довады абапіраліся на тое, што ўсе фізічныя аб’екты, у тым ліку чалавек, адбіваюць радыёсігналы, што дазваляе вызначаць адлегласць да іншых аб’ектаў, іх хуткасць і геаметрычныя параметры.

Фізічныя аб’екты адбіваюць радыёсігналы. Скрыншот з прэзентацыі праекта Mawimbi

Вучоныя даказвалі, што выкарыстоўваючы дадатковыя антэны і спецыяльныя алгарытмы апрацоўкі адбітага сігналу, можна дэтэктаваць асобныя элементы цела, а таксама сачыць за фізіялагічнымі параметрамі чалавека: сэрцабіццем, дыханнем і нават эмоцыямі ды рухамі пальцаў над клавіятурай.

Эксперымент беларускіх навукоўцаў: WiFi-сігналы могуць распазнаваць, дзе што знаходзіцца ў арганізме. Скрыншот з прэзентацыі праекту Mawimbi

«Калі чалавек ішоў паміж двума камп'ютарамі з WiFi, усталяванымі ў розных баках офісу, ясна ідэнтыфікаваліся яго ўнікальныя рухі, — згадвае эксперыменты калег навуковы куратар праекта навуковец Сяргей Бесараб. — Мы тады жартавалі, што вось, знайшлі дадатковы біяметрычны паказчык, па якім можна адчыняць дзверы ў кватэру: «хатні роўтэр ідэнтыфікуе гаспадара».

Адзін з распрацоўшчыкаў «мабільнага спектрометра для вызначэння наркатычных рэчываў у арганізме чалавека» фізік Андрэй Андрэеўскі (злева). Побач Сяргей Бесараб. Фота: devby.io

Праект Mawimbi ў фінал конкурсу SciHackathon не прайшоў, бо журы палічыла больш перспектыўнымі медычныя праекты.

Першае месца дасталася камандзе lab-in-fiber, якая бралася распрацаваць мабільны спектрометр для вызначэння наркатычных рэчываў у арганізме чалавека.

Што прыдумалі амерыканскія навукоўцы

Каманда навукоўцаў з Універсітэта Карнегі — Мелана заявіла, што вынайшла новы метад выяўлення трохмернай формы і руху чалавечых цел, выкарыстоўваючы толькі WiFi-роўтары.

Ім удалося стварыць новую сістэму сачэння, якая выключна пры дапамозе WiFi можа адлюстроўваць адразу некалькіх чалавек у фармаце сапраўдных трохмерных выяў.

Камп'ютарнае бачанне і распазнаванне выяў пры дапамозе Wifi разам з праграмай DensePose. Фота: візуальны прыклад з даследавання Універсітэта Карнегі — Мелана, arxiv.org/abs/2301.00250

Навукоўцы выкарыстоўвалі DensePose — сістэму для адлюстравання ўсіх пікселяў на паверхні чалавечага цела па фатаграфіях. Затым у ход пайшла наваствораная нейрасетка, здольная супастаўляць сігналы WiFi-роўтара з каардынатамі чалавека.

Сяргей Бесараб звяртае ўвагу на тое, што даследаванні амерыканскіх калег падобныя на тыя, якімі займаліся беларускія навукоўцы і якія засталіся не ўкаранёнымі.

«Тады не знайшлося тых, хто палічыў бы гэты праект перспектыўным і падтрымаў яго. Няма ж прарокаў у сваёй Айчыне», — адрэагаваў ён на публікацыю ў «Нашай Ніве» пра вынаходніцтва навукоўцаў з Універсітэта Карнегі — Мелана.

Распрацоўкамі беларускіх навукоўцаў цікавіліся замежныя кампаніі

Пра падзеі, звязаныя з праектам Mawimbi, Сяргей Бесараб згадвае з настальгіяй. Ён кажа, што тады ў Парку высокіх тэхналогій быў праведзены першы ў Беларусі «Навуковы хакатон». Пакуль ён застаецца першым і адзіным.

Форум быў задуманы, каб абʼяднаць сферу IT і навукоўцаў краіны для распрацоўкі інавацыйных, карысных і важкіх рашэнняў у розных галінах жыцця. Тады і быў абвешчаны конкурс SciHackathon.

Яго ўдзельнікам падрыхтавалі 16 навуковых задач у сферах генетыкі, фармакагенетыкі, хіміі, батанікі, медыцыны і іншых кірунках. На конкурс запрасілі дызайнераў, праграмістаў, распрацоўшчыкаў мабільных праграм, інжынераў і спецыялістаў па UX.

Удзельнікі «Навуковага хакатона». Фота: devby.io

Паводле Сяргея Бесараба, некаторымі распрацоўкамі цікавіліся замежныя кампаніі.

Напрыклад, на мультыспектральную наладу для смартфона (праект HyperEye) звярнуў увагу Huawei.

Прыглянуўся ён замежнікам як магчымы варыянт для сэнсараў іх мабільных дэвайсаў. На прэзентацыі ўдзельнікі дэманстравалі як з дапамогай мабільнага тэлефона можна вымяраць артэрыяльны ціск па змяненні інтэнсіўнасці колеру скуры (фіксацыя т. з. «пульсавай хвалі»).

Пазней HyperEye стаў паўфіналістам конкурсу Huawei Innovation Contest 2019, але не было грошай ехаць на спаборніцтва.

Яшчэ адзін праект Mimicа прайшоў у фінал конкурсу Intercontinental Startup Battle у Крэмневай даліне ў Сан-Францыска ў 2017 годзе. Прадстаўнікі на спаборніцтва таксама не паехалі з-за недахопу грошай. 20 000 даляраў на дарогу спрабавалі збіраць краундфандзінгам, але таго не ўдалося.

«Адчуў сябе ўнутры Масачусэцкага тэхналагічнага ўніверсітэта»

Пазней арганізатары «Навуковага хакатона» стварылі пляцоўку SciTech, на якой публікавалі вынікі навуковых прац, дысертацый, даследаванняў, пераказваючы іх простай і зразумелай мовай.

Заяўлялася, што праект абʼядноўвае не толькі вучоных, але і стартапы навуковай тэматыкі. Цяпер сайт праекта не працуе.

Куратарка праекта Алена Палякова і Сяргей Бесараб на «Навуковым хакатоне». Фота: з архіву Сяргея Бесараба

«Унікальнае дзейства, канечне, было. Я на некаторы час адчуў сябе ўнутры Масачусэцкага тэхналагічнага ўніверсітэта ці адным з герояў серыялу «Крэмніевая даліна», — падсумоўвае ён. — Але мінуў час, і ўжо амаль ніякай інфармацыі не знайсці. Пазнікала і шмат апісання праектаў».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Цяпер візуальна сачыць за людзьмі можна выключна па сігнале WiFi, не выкарыстоўваючы ніякіх камер. Расказваем, як такое стала магчымым

Даследчыкі высветлілі, які элемент музыкі найбольш матывуе людзей танцаваць

Дэманстрацыя прататыпа «першай ў свеце штучнай маткі» выклікала абурэнне

Каментары4

  • Кумпяк
    20.02.2023
    Малайцы. Шкада, што паленаваліся і не запатэнтавалі, ці хаця б маглі артыкул зрабіць на канферэнцыю ці хоць у той жа архіў (калі ўжо грошаў зусім не было).
  • Agasfer
    21.02.2023
    Сегодня телевизор, холодильник , твой телефон и даже замок в дверь снабжён ViFi - это изобретение ограничивает свободу , а может даёт возможность путём сигнала вызвать инфаркт или инсульт , т.е. использовать как оружие. Такие изобретения опасны и вредны.
  • перадв км на об
    22.02.2023
    Адсылка, што цікавілася хуавей - так сабе.

Пасля даносу Бондаравай раптоўна адмянілі выставу ў музеі Янкі Купалы. Цяпер яна патрабуе на музеі шыльды па-руску19

Пасля даносу Бондаравай раптоўна адмянілі выставу ў музеі Янкі Купалы. Цяпер яна патрабуе на музеі шыльды па-руску

Усе навіны →
Усе навіны

Сірыйскія ўлады заявілі пра вывад войскаў з Алепа

Трэніруецеся, каб пахудзець? Гэта рэдка спрацоўвае — навукоўцы1

Олаф Шольц заклікаў свайго галоўнага апанента «не гуляць у рускую рулетку»1

Чалы: Для Лукашэнкі аднолькава дрэнныя і перамога Расіі, і перамога Украіны. Ён хацеў бы нічыёй4

У Мінску людзі за тры дні выстройваюцца ў чаргу па кватэры2

Гродзенскі музей купіць карціну мясцовага мастака пра вайну з сімвалам Z9

У Dana Mall зноў зрабілі вельмі прыгожую навагоднюю інсталяцыю ФОТЫ4

Іван Эйсмант: Больш за 50% беларусаў давяраюць дзяржаўным СМІ24

«Яны ўсе хочуць Савецкі Саюз, але пры гэтым жыць як сёння». Сябар Лукашэнкі рэзка раскрытыкаваў савецкае мінулае і яго рэстаўратараў13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля даносу Бондаравай раптоўна адмянілі выставу ў музеі Янкі Купалы. Цяпер яна патрабуе на музеі шыльды па-руску19

Пасля даносу Бондаравай раптоўна адмянілі выставу ў музеі Янкі Купалы. Цяпер яна патрабуе на музеі шыльды па-руску

Галоўнае
Усе навіны →