Расія запячатае і закансервуе трубаправоды, пашкоджаныя ў выніку выбухаў у канцы верасня, паведамляе Reuters са спасылкай на крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй.
«Газпрам» заяўляў, што тэхнічна магчыма адрамантаваць разарваныя трубаправоды. Аднак планаў рамонту і перазапуску ў рэальнасці няма: Масква не бачыць перспектыў паляпшэння стасункаў з Захадам, каб трубы зноў спатрэбіліся для прапампоўкі газу.
Газаправоды «Паўночны паток — 1» і «Паўночны паток — 2», якія каштавалі 17 млрд еўра, могуць ператварыцца проста ў металалом.
«Расія пахавала праект», — сказала агенцтву адна з крыніц.
-
У Расіі былы ўдзельнік вайны ва Украіне зарэзаў двух сабутэльнікаў і спаліў кватэру, дзе адбывалася застолле
-
У Тбілісі ў знак пратэсту прыпыніў працу рэстаран, папулярны ў лідараў «Грузінскай мары»
-
«Сітуацыя блізкая да катастрофы», а «такі мог быць зімовы курорт!». Расійскія ваенкары пра наступ паўстанцаў у Сірыі
Каментары