Грамадства3434

Лукашэнка назваў Зяленскага «гнідай», а «Байпол» — «мудакамі»

«Выснова адна. Я яшчэ неяк думаў, што Украіне патрэбны мір, што Зяленскі перажывае за свой народ. Прэзідэнт Зяленскі — проста гніда. Проста гніда! Такія аперацыі не праводзяцца без узгаднення з кіраўніком краіны і галоўнакамандуючым», — заявіў Аляксандр Лукашэнка 7 сакавіка.

Александр Лукашенко март 2023 года
Аляксандр Лукашэнка, 7 сакавіка, скрыншот з відэа

7 сакавіка Аляксандр Лукашэнка прызнаў, што ў выніку дыверсіі 26 лютага на аэрадроме Мачулішчы быў пашкоджаны расійскі самалёт-разведчык А-50, які выкарыстоўваўся для навядзення ракет і дронаў на цэлі ва Украіне.

Раней дзевяць дзён дзяржаўныя СМІ і афіцыйныя асобы называлі атаку «фэйкам».

Адказнасць за атаку ўзялі на сябе беларускія падпольшчыкі з інцыятывы сілавікоў супраць дыктатуры «Байпол», але Лукашэнка ўсклаў адказнасць за атаку на ўкраінскую разведку і абрынуўся з пагрозамі як кіраўніцтву Украіны, так і беларускаму грамадству.

«Выснова адна. Я яшчэ неяк думаў, што Украіне патрэбны мір, што Зяленскі перажывае за свой народ. Прэзідэнт Зяленскі — проста гніда. Проста гніда! Такія аперацыі не праводзяцца без узгаднення з кіраўніком краіны і галоўнакамандуючым. < … >

Гніда таму, што ён бегае вакол Беларусі, дасылае да нас людзей і просіць, як я ўжо казаў: «Давайце заключым пакт аб ненападзе, давайце дамовімся, у нас з вамі няма ніякіх праблем». На што я казаў: «Мы не збіраемся нападаць». — «Не, давайце падпішам дамову пад патранажам Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, што вы на нас не нападзеце». Вы чулі мае ўсе гэтыя заявы.

І ў гэты час … што ж, выклік кінуты», — заявіў Лукашэнка.

«Байпол» жа, па словах Лукашэнкі, — «мудакі», бо «яны крычалі, што «ўсе, ужо тыя, хто здзейсніў у Мачулішчах тэракт, яны ўжо за мяжой». Гэтым самым яны ў нас падштурхнулі веру ў тое, што яны тут. Калі б былі за мяжой, яны б іх паказалі. Яны проста пракалоліся як мудакі апошнія. І мы актыўна пачалі пошукі тут».

У мінулым падобныя сцвярджэнні Аляксандра Лукашэнкі не раз аказваліся хлуснёй.

Аляксандр Лукашэнка таксама заявіў, што распарадзіўся правесці па ўсёй краіне жорсткую зачыстку. З ягоных слоў, загад пра такую зачыстку быў дадзены яшчэ да дыверсіі супраць расійскага самалёта ДРЛА А-50. 

«Каб не было размоў, усе павінны разумець, і я гэтага не адмаўляю, — я распарадзіўся некалькі дзён таму (яшчэ да гэтай аперацыі) па ўсёй краіне правесці вельмі жорсткую зачыстку», — сказаў Лукашэнка, выступаючы перад жанчынамі, якіх ён узнагароджваў з нагоды 8 Сакавіка, перадае яго прэс-служба.

Лукашэнка прапанаваў беларусам, звязаным з антылукашэнкаўскім падполлем, здавацца, пакуль да іх не прыйшлі сілавікі.

«Гэта нам урок. Яны схаваліся і сядзяць. Сядзяць і чагосьці чакаюць, — пагражаў ён. — Нічога не змянілася. Таму мы іх павінны знайсці. А ім я хачу сказаць, каб яны рыхтаваліся. Мы ўжо да іх ідзём. Нашы хлопцы ўжо на парозе, хай рыхтуюцца. Найлепшы варыянт — калі яны прыйдуць самі: рукі ўверх, прыйдуць і здадуцца. Гэта будзе для іх выратаванне. Мы іх вылічым ўсіх. Вычысцім проста з нашага грамадства», — пагражаў Аляксандр Лукашэнка ўсім нязгодным з ім.

На думку Аляксандра Лукашэнкі, беларусы за мінулыя два з паловай гады нічога не зразумелі.

«Яны за гэтыя два з паловай гады так нічога і не зразумелі. Яны не зразумелі, што мы да іх па-людску: калі вы адумаліся — вяртайцеся. І гэта не адмяняе нічога. Ёсць там адурэлыя, адурманеныя, хай вяртаюцца. Заявы ўжо паступаюць. Але тыя, хто здзяйснялі, а асабліва цяпер здзяйсняюць вось такія падобныя правапарушэнні, — мы іх знойдзем», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што самалёт А-50 у Мачулішчах быў толькі нязначна пашкоджаны.

«На шчасце, самалёт не зведаў нейкіх значных пашкоджанняў, акрамя, як яны кажуць, драпін і адной прабоіны ў корпусе, якая вайсковаму самалёту не перашкаджае выконваць яго абавязкі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка, паводле яго прэс-службы.

Раней беларускія дзяржаўныя СМІ называлі інцыдэнт на аэрадроме з расійскім самалётам А-50 фэйкам, адмаўлялі, што з ім нешта здарылася.

Лукашэнка заявіў, што «нягледзячы на захаванне самалётам здольнасці выконваць задачы, ён папрасіў расіян даслаць іншы».

«Мы вам паказвалі гэты самалёт. Як мне паведамілі, ён нават прэзідэнта сустракаў, калі я вяртаўся з Пекіна.

Тым не менш, мы папрасілі расіян, каб яны ўзялі гэты самалёт на абслугоўванне і даслалі нам іншы. Так і адбылося», — сказаў ён.

Насамрэч, ніякі новы самалёт дальняй разведкі аналагічнага тыпу ў Беларусі назіральнікі пакуль не адзначалі.

На мінулым тыдні самалёт А-50 вылецеў на рамонт на Таганрогскі завод і не вярнуўся, хоць дзяржаўныя СМІ ў той дзень заяўлялі, што самалёт ажыццяўляе аблёт тэрыторыі Беларусі і выконвае баявыя задачы. 

Як сцвярджаюць вайсковыя эксперты, самалёт А-50 выкарыстоўваўся для навядзення на цэлі ва Украіне расійскіх ракет і дронаў.

Па словах Лукашэнкі, пры падрыхтоўцы «тэракта» выкарыстоўваліся «самыя высокія тэхналогіі». «Гэта сапраўды было штосьці неверагоднае», — сказаў ён.

І панаракаў, што абралі малы беспілотнік:

«Таму што, калі б яны выкарыстоўвалі вялікі, то сістэмы нашага сачэння, вядома, яго б адсачылі. Ва Украіне былі задзейнічаныя гэтыя два беспілотнікі, навучаны гэты чалавек і іншыя, якія яму дапамагалі. Пра гэта мы раскажам вам потым».

Аляксандр Лукашэнка нярэдка абяцае расказаць «пасля», і што «будзе вельмі цікава», але найчасцей за гэтымі словамі няма ніякага працягу.

На відэа, якія публікаваў «Байпол», да А-50 падлятаў самы звычайны камерцыйны дрон кітайскай вытворчасці.

Сама дыверсія здарылася 26 лютага. «Байпол» узяў адказнасць за яе на сябе, заявіўшы, што беларусы з дапамогай двух дронаў пашкодзілі самалёт. Сцвярджалася, што выканаўцы паспяхова здолелі пакінуць тэрыторыю Беларусі. «Байпол» апублікаваў таксама два відэа, на якіх бачна, як дрон прылятаў на разведку і сядаў на А-50, але відэа самой атакі не было.

Крыніцы «Нашай Нівы» і праваабаронцы паведамлялі пра масавыя рандомныя затрыманні і ператрусы ў раёне Мачулішчаў, а таксама сярод страйкбалістаў, рэканструктараў і стралкоў.

Каментары34

  • SHOS
    07.03.2023
    НН, давайте не будете больше толерантными?
  • гнида
    07.03.2023
    как говаривал один, в скором времени, бывший президент))) - Кто как обзывается, тот так и называется))
  • Anatol Starkou
    07.03.2023
    YES!
    Рыгоравіч мае рацыю!

Алепа за тры дні? Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў найбуйнейшы горад Сірыі. Эрдаган ізноў усадзіў ятаган у спіну Пуціна4

Алепа за тры дні? Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў найбуйнейшы горад Сірыі. Эрдаган ізноў усадзіў ятаган у спіну Пуціна

Усе навіны →
Усе навіны

Экс-прэзідэнт Польшчы: Замарожаны канфлікт будзе трагічнай весткай для Украіны3

Упершыню за палову месяца даляр патаннеў

«Калі набыў $20 па курсе 3,3 — і цяпер ты паспяховы інвестар»: як беларусы рэагуюць на скачкі валют7

У 53 гады загінуў былы турэмны начальнік з Оршы4

У Брэсце мужчына падумаў, што яму атруцілі каву, і ўдарыў афіцыянтку лыжкай. Завялі крымінальную справу3

Паліцыя разагнала пратэст у цэнтры Тбілісі3

Улады Малдовы вырашылі не плаціць «Газпраму» доўг памерам 709 млн даляраў

«Цяпер хоць стала можна нармальна зарабляць». Што думаюць таксісты пра працу ў новых умовах9

Аўстралія забароніць падлеткам да 16 гадоў карыстацца сацыяльнымі сеткамі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алепа за тры дні? Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў найбуйнейшы горад Сірыі. Эрдаган ізноў усадзіў ятаган у спіну Пуціна4

Алепа за тры дні? Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў найбуйнейшы горад Сірыі. Эрдаган ізноў усадзіў ятаган у спіну Пуціна

Галоўнае
Усе навіны →