З-за будаўніцтва дзвюх новых станцый трэцяй лініі метро частка плошчы Бангалор, а таксама скрыжаванне вуліц Веры Харужай і Багдановіча неўзабаве будуць закрытыя, паведамляюць «Мінск-Навіны».
Ужо цяпер на гэтай тэрыторыі пачаліся падрыхтоўчыя работы.
На час будаўніцтва метро будзе зменена схема аб'яздных шляхоў. Усім жыхарам і кіроўцам трэба быць гатовымі да таго, што скрыжаванне вуліц Веры Харужай і Багдановіча, а таксама цэнтральная частка плошчы Бангалор працяглы час будуць закрытыя.
Каб лепей арганізаваць рух транспарту, давядзецца нават знесці частку будынка на вуліцы Веры Харужай, 25.
Перакладка інжынерных сетак, у тым ліку будаўніцтва аб'ездаў, працягнецца да 2025 года.
Каментары
у гэтым будынку засядала Каардынацыйная рада?