Здароўе22

Мозг можа састарэць на адзін-два гады за адну бяссонную ноч — даследаванне

Але пры гэтым ёсць магчымасць адкруціць змены назад.

Сон Sleeping
Недасыпанне выклікае старэнне мозга

Навукоўцы выявілі, што чалавечы мозг можа састарэць на 1—2 гады ўсяго толькі за адну бяссонную ноч. Гэтая выснова выцякае з даследавання, якое 20 лютага было апублікавана ў навуковым часопісе JNeurosci (The Journal of Neuroscience).

Даследчыкі правялі назіранні над 134 людзьмі, пазбавіўшы большую частку з іх сну і падзяліўшы іх на некалькі груп па розных узроўнях недасыпання:

  1. поўнае недасыпанне (адсутнасць сну на працягу адной ночы),
  2. частковае недасыпанне (тры гадзіны сну за адну ноч),
  3. хранічнае недасыпанне (5 гадзін сну на працягу 5 начэй),
  4. нармальны стан (8 гадзін сну кожную ноч).

Пры гэтым для ўсіх груп эксперымент пачынаўся з адной ночы здаровага сну (мінімум 8 гадзін), а для трох першых груп ён заканчваўся яшчэ адным аднаўленчым сном.

«Навукоўцы кожную ноч эксперымента правяралі стан мозга ў людзей пры дапамозе апарата МРТ і машыннага алгарытму brainageR, які ўмее вызначаць узрост чалавечага мозга з невялікай хібнасцю».

«Падчас назіранняў высветлілася, што ў групы, якая не спала адну ноч, brainageR выявіў старэнне мозга ў сярэднім на 1—2 гады ў параўнанні з папярэднімі паказчыкамі да эксперымента. Пры гэтым групы з частковым або хранічным недасыпаннем не мелі ніякіх істотных адрозненняў ад пачатковага стану», — гаворыцца ў даследаванні.

Аднак, па словах навукоўцаў, для знікнення падобнага эфекту і аднаўлення мозга неабходна добра выспацца на наступную ноч пасля адсутнасці сну ў папярэдняй.

«Ёсць доказы таго, што ў мозгу людзей, пазбаўленых сну, адбываецца некалькі тыпаў трансфармацый, у тым ліку змены аб'ёму шэрага рэчыва і размеркаванні мазгавой вадкасці. Пры гэтым падобныя змены можна адкруціць — дастаткова толькі добра выспацца на наступную ноч», — адзначаюць даследчыкі.

Таксама яны заяўляюць, што гэтае даследаванне асвятляе толькі наступствы адной бяссоннай ночы. Да гэтага часу невядома, што адбываецца з чалавечым мозгам пры хранічным ці частковым недасыпанні ў рэальным жыцці, калі падобны стан доўжыцца месяцамі і нават гадамі, а не некалькіх дзён у рамках эксперымента.

Чытаць яшчэ:

Тры метады перамагчы інфармацыйную перагрузку ў свеце, поўным рэкламы і шкоднай інфармацыі

Як прайсці прадвесне без апатыі?

Цыклічнае дыханне: усяго пяць хвілін на дзень здымаюць стрэс

Каментары2

  • лыба
    09.03.2023
    ну значыць майму мозгу (калі толькі ён у мяне канечне ёсць), як мініум, 1000 год
  • Anatol Starkou
    10.03.2023
    Блін, ну ты даеш, НН! Я без шутак гумару не памятаю і ня ведаю, кплі я высыпаўся. Для мяне тагока паняцця не існун. Я па жыцці спаў нешмат чамоў у сутках. Заіраз у 71 ноч не сплю. Вечар для мяне ноч. Гадзін пяць максімум у сутках як спаў у сталым узрлсці так і сплю ў старасці..

Сталі вядомыя падрабязнасці жудаснай аварыі з загінулымі дзецьмі пад Лідай

Сталі вядомыя падрабязнасці жудаснай аварыі з загінулымі дзецьмі пад Лідай

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля нападу на калону ў Малі загінулі як мінімум шэсць вагнераўцаў1

Як помнікі русіфікуюць Беларусь? Падлікі пра тое, колькі помнікаў прысвечаныя савецкай гісторыі, а колькі — нацыянальнай1

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»35

«У Жодзіне подпісы выпрошваюць нават у царкве». Беларусы расказалі, ці падпісваюцца яны за Лукашэнку2

«Стаіць больш за тры гадзіны без святла і ацяплення». Цягнік Мінск — Гомель спыніўся пасярод свайго шляху

Пуцін заявіў пра пачатак серыйнай вытворчасці «Арэшнікаў»5

ЗША рассакрэцілі даклад аб палітычных забойствах і замахах, якія адбываліся на загад Пуціна2

Іспанія моцна аштрафавала бюджэтныя авіякампаніі за патрабаванні даплачваць за ручную паклажу і выбар месца2

Стась Карпаў пра Каржа: Слухайце: ну, смела!14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці жудаснай аварыі з загінулымі дзецьмі пад Лідай

Сталі вядомыя падрабязнасці жудаснай аварыі з загінулымі дзецьмі пад Лідай

Галоўнае
Усе навіны →