У ноч з 14 на 15 сакавіка на станцыі метро «Кастрычніцкая» прайшлі сумесныя вучэнні МНС і Мінскага метрапалітэна, паведамляюць «Мінск-Навіны».
Пасля апоўначы да станцый «Кастрычніцкая» і «Купалаўская» прыбыло больш за 20 адзінак рознай пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі і звыш 100 ратавальнікаў.
Паводле легенды вучэння, «пажар з выдзяленнем вялікай колькасці дыму» адбыўся адразу ў двух вагонах цягніка, які стаяў ля платформы на другім шляху станцыі «Кастрычніцкая». Ратавальнікі аператыўна вывелі людзей з задымленага склада ў бяспечнае месца. «Пацярпелых» эвакуявалі і аказалі ім медыцынскую дапамогу. Дзякуючы зладжаным дзеянням, «загаранне» атрымалася лакалізаваць у самыя кароткія тэрміны.
Каментары