Іран паставіць у Беларусь 45 тысяч аўтамабіляў. Але ў асноўным для Расіі
Міністр гандлю, прамысловасці і шахтаў Ірана Сеед Рэза Фатэмі Амін паведаміў 15 сакавіка аб заключэнні пагаднення аб экспарце ў Беларусь у найбліжэйшыя тры гады 45 тыс. аўтамабіляў, піша Office Life.
Паводле слоў міністра, сума кантракта складае 450 млн даляраў. Гэта значыць, адна машына абыдзецца ў сярэднім у $10 тыс. Гаворка ідзе пра пастаўкі аўтамабіляў іранскага вытворцы Saipa.
У першы год плануецца паставіць 10 тысяч аўтамабіляў, у другі — 15 тысяч, а ў трэці — 25 тысяч.
Але Беларусі такога аб'ёму не трэба, таму тут плануецца прадаваць толькі ад 500 да 1000 іранскіх машын у год. Астатнія аўтамабілі пойдуць на расійскі рынак.
Каментары