Міністр транспарту і камунікацый Аляксей Аўраменка заявіў, выступаючы ў Палаце прадстаўнікоў, што пасажыры Мінскага метрапалітэна не аплачваюць і паловы выдаткаў на яго працу.
«Калі казаць пра эфектыўнасць працы Мінскага метрапалітэна, мы разумеем, што тарыфы на метро альбо гарадскі электрычны транспарт сёння нясуць сацыяльна значную нагрузку. Таму з пункту гледжання акупнасці паездкі — гэта 46% на сённяшні момант ад кошту выдаткаў», — сказаў Аўраменка.
Праўда, гэта не спецыфічна беларускі феномен.
«Вядома, ва ўсім свеце — мы вывучалі тэму метрапалітэна — ён датуецца практычна ўсюды дзяржавай. Таму што на самаакупнасць вельмі складана выйсці пры тых выдатках, якія нясе метрапалітэн, і той сацыяльнай функцыі, якую выконвае пры перавозцы пасажыраў. Таму што ў горадзе асноўны аб'ём перавозкі пасажыраў — гэта метрапалітэн», — адзначыў чыноўнік.
Каментары
А тое, што страты несуразмерныя з даходамі, сведчыць пра прафесійны ўзровень такіх самых калгасных акаеомаў ў кіраўніцтве. Менеджмент такіх пазнавальны да ванітаў і зубнога болю: я нарабіў непад'ёмных страт, значыць дайце мне бясплатных грошай, раз я не спраўляюся.