Грамадства33

На Дзень Волі ў Каўнасе адбудзецца адкрыццё помніка на магіле Клаўдзія Дуж-Душэўскага

Клуб «Ліцвіны» запрашае беларусаў на ўрачыстае адкрыццё помніка Клаўдзію Дуж-Душэўскаму, выбітнаму беларускаму архітэктару, журналісту і грамадскаму дзеячу. Ён нарадзіўся ў Беларусі, прайшоў доўгі шлях рэпрэсій за абарону нацыянальнай беларускай свядомасці, сышоў з жыцця і пахаваны ў Каунасе.

Клаўдзій Дуж-Душэўскі. Фота: Вікіпедыя

Дуж-Душэўскі быў аўтарам эскізу бела-чырвона-белага сцяга, які быў дзяржаўным сцягам Беларускай Народнай Рэспублікі, абвешчанай 25 сакавіка 1918 года.

Урачыстая цырымонія адкрыцця помніка, прымеркаваная да святкавання 105-й гадавіны абвяшчэння БНР, адбудзецца а 15-й гадзіне 25 сакавіка 2023 года ў Каунасе.

Для удзелу ў мерапрыемстве плануецца дастаўка аўтобусам ад Лукішскай плошчы. Кошт паездкі на мерапрыемства і назад 10 еўра. Ад’езд ад плошчы а 13-й гадзіне. Колькасць месцаў абмежаваная. Для запісу і ўдзелу ў мерапрыемстве пішыце ў тэлеграм-бот (з пазнакай «Дуж-Душэўскі»).

Чытайце таксама:

На магіле аўтара бел-чырвона-белага сцяга пачалі ставіць новы помнік

Як бел-чырвона-белы сцяг стаў нацыянальным

«Наш сцяг тапталі і нішчылі, а ён жыве». Апошняе інтэрв'ю гісторыка Уладзіміра Ляхоўскага

Унук стваральніка бел-чырвона-белага сцяга: «Сцяг «фашысцкі»? Дзед уратаваў габрэйскую дзяўчынку з гета»

Каментары3

  • Алесь
    21.03.2023
    У Коўне. У Вільні. Толькі так.
  • За што купіў, па тым і прадаю !
    22.03.2023
    А вось у Глыбокім сціпла з гэтым.
  • Ну да ну да
    22.03.2023
    Пішыце ў бот, каб на мяжы вас поаверылі...

Бондарава абрынулася на музей Янкі Купалы і мастака Сушу23

Бондарава абрынулася на музей Янкі Купалы і мастака Сушу

Усе навіны →
Усе навіны

Прагноз надвор'я на першыя дні зімы1

Бацьку, які адсудзіў дваіх дзяцей у жонкі і вярнуўся з Бельгіі ў Беларусь, судзяць за згвалтаванне непаўналетніх1

Агенты ГРУ Мішкін і Чапіга, якія атруцілі Скрыпалёў, вярбуюць людзей для дыверсій у Еўропе4

Прэтэндэнт у прэзідэнты Аляксандр Хіжняк расказаў, што трапіў у 2020 годзе ў «Чорную кнігу»3

Ва Узброеных сілах заявілі, што распрацавалі аналаг Starlink для беларускай арміі13

Бізнэсоўца з Гомеля судзяць па абвінавачанні ў здрадзе дзяржаве і абразе Лукашэнкі

92-гадовая жанчына штотыдзень абедае ў замку ўжо 37 гадоў

Зяленскі: Перамір'е магчыма, калі Украіну запросяць у NATO7

Паліцыя зноў разагнала мітынг у цэнтры Тбілісі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бондарава абрынулася на музей Янкі Купалы і мастака Сушу23

Бондарава абрынулася на музей Янкі Купалы і мастака Сушу

Галоўнае
Усе навіны →