Эканоміка

Даляр і еўра даражэюць, расійскі рубель таннее. Чаго чакаць ад беларускага рубля?

На таргах у Мінску даляр перасягнуў планку 2,9 беларускага рубля. Паралельна з гэтым беларускі рубель працягвае ўмацоўвацца адносна рубля расійскага. Спыталі ў эканаміста, чаму так адбываецца і чаго варта чакаць ад курсу валют. 

Што змянілася ў параўнанні з 2022-м

Экспертка BEROC Настасся Лузгіна нагадвае, што беларускі рубель хоць і не капіруе цалкам, але ўсё ж шмат у чым паўтарае траекторыю рубля расійскага, таму яго ваганні будуць залежаць ад змен на валютным рынку Расіі. Расійскі рубель у сваю чаргу стаў слабець у адносінах да асноўных валют яшчэ з другой паловы студзеня.

Па словах эканамісткі, гэтаму спрыяе цэлы шэраг фактараў, пачынаючы ад новых санкцый і зніжэння цэн на энергарэсурсы, заканчваючы зменамі ў гандлёвым балансе.

«У Расіі і Беларусі назіраецца павелічэнне аб'ёмаў імпарту. Сітуацыя з балансам у гандлі ўжо не такая вясёлкавая, якой яна была ў 2022 годзе, і чакаць паўтарэння леташняй сітуацыі, калі экспарт будзе значна большы, чым імпарт, не варта. Паказчыкі па імпарце ў абедзвюх краінах растуць як дзякуючы паралельнаму імпарту, так і за кошт інвестыцыйнага імпарту. Сітуацыя ў знешнім гандлі не такая спрыяльная для Расіі, як летась. У Беларусі таксама не варта чакаць вялікага станоўчага гандлёвага сальда», — адзначае экспертка.

Экспертка BEROC Настасся Лузгіна. Фота: асабісты архіў

«Не варта чакаць рэзкага абвалу рубля»

Новыя санкцыі, якія пачалі дзейнічаць з гэтага года, таксама негатыўна ўплываюць на гандлёвы баланс. Цэны на энерганосьбіты таксама значна знізіліся ў параўнанні з мінулым годам. На расійскую нафту ўсталявана столь цэн, а значыць не трэба разлічваць на тое, што расійскі рубель зможа зноў умацавацца дзякуючы высокім цэнам на энерганосьбіты.

Яшчэ адным важным фактарам, які негатыўна ўплывае на расійскі рубель, Лузгіна называе продаж замежнікамі расійскіх актываў і вывад фінансаў з РФ.

«Калі гэтыя працэсы будуць працягваць набіраць абароты, то цалкам магчыма, што Цэнтрабанк РФ увядзе дадатковыя абмежаванні на продаж замежных актываў, каб пазбегнуць негатыўнага ўплыву на курс рубля», — лічыць экспертка.

Тым не менш эканамістка адзначае, што не варта чакаць рэзкага абвалу расійскага, а разам з ім і беларускага рубля.

«Нягледзячы на тое, што на валютным рынку РФ па-ранейшаму дзейнічаюць некаторыя абмежаванні і расійскае Міністэрства фінансаў у рамках бюджэтнага правіла (механізм, які пераразмяркоўвае даходы ад экспарту сыравіны) прадавала юані. Вядома, пры ўмове, што не адбудзецца нічога вельмі негатыўнага, што зможа змяніць сітуацыю», — адзначае Лузгіна.

У найбліжэйшай перспектыве беларускі рубель працягне абясцэньвацца ў дачыненні да даляра і еўра, мяркуе эканамістка.

«Прытым гэта не азначае, што калі расійскі рубель абясцэніцца ў дачыненні да даляра на 10%, то і беларускі страціць роўна столькі ж. Такую тэндэнцыю мы назіралі летась. Цяпер мы таксама бачым, як, зніжаючыся ў дачыненні да даляра, наша валюта ўмацоўваецца адносна расійскай.

Калі да даляра курс беларускага рубля з пачатку года знізіўся на 6%, то адносна расійскага рубля ён, наадварот, умацаваўся на 3,4%. То-бок зніжэнне ёсць, але яно не такое, як у расійскага рубля», — тлумачыць экспертка.

«Курс беларускага рубля будзе непасрэдна залежаць ад эканамічнай сітуацыі ў РФ»

Лузгіна таксама звяртае ўвагу, што ў дачыненні да валютнага кошыка рубель з пачатку года страціў усяго 0,58%. Праўда, адбываецца гэта за кошт таго, што доля расійскага рубля ў ім складае 60%.

«Калі паглядзець на аб'ёмы таргоў на БВФБ, то там на першым месцы па аб'ёмах ідзе расійская валюта. Цяпер беларуская эканоміка максімальна арыентаваная на расійскі рынак. Валютны рынак адпаведна таксама моцна завязаны на расійскі валютны рынак, таму курс беларускага рубля будзе непасрэдна залежаць ад эканамічнай сітуацыі ў РФ», — адзначае экспертка.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама: 

Чаму беларускія банкі на чвэрць заніжаюць курс расійскага рубля? Тлумачыць эканаміст 

Некалькі беларускіх банкаў мяняюць валюты разлікаў па картах Mastercard на кітайскі юань

«За пустую кватэру заплаціў пад 190 рублёў, не працаваў нават халадзільнік». Беларускія дальнабойшчыкі ў шоку ад сваіх жыровак 

Каментары

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»22

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка пра адключэнне інтэрнэту ў 2020-м: Калі гэта паўторыцца, адключым зусім35

На Захадзе задумаліся аб перадачы Украіне ядзернай зброі8

Сталі вядомыя пяць новых прозвішчаў палітвязняў, што выйшлі на волю1

Гродзенцу далі чатыры гады за каментары, судзілі яго паказальна перад студэнтамі

Беларускі пашпарт назвалі найслабейшым у Еўропе4

Шольц: Ужыванне Расіяй новай гіпергукавай ракеты азначае, што трэба пазбягаць эскалацыі27

На падтрымку Васіля Верамейчыка меней чым за суткі сабралі палову сумы5

З кавай, цукеркамі і касметыкай: выбіраем адвэнт-календары, зробленыя ў Беларусі6

Жыхара Брэста, які хадзіў на палітычныя працэсы, асудзілі на сем гадоў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»22

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»

Галоўнае
Усе навіны →