Камітэт дзяржкантролю прыпыніў працу адной з крамаў сеткавага рытэйлера «Марцін» у Магілёве. Прычынай, як паведамляе прэс-служба ведамства, сталі грубыя парушэнні заканадаўства.
Правяральшчыкі выявілі факты продажу пратэрмінаваных тавараў, уключаючы прадукцыю ўласнага кулінарнага цэха, на суму больш чым 120 рублёў.
Таксама пакупнікам прапаноўваліся падгнілыя памідоры. А больш за 30 найменняў тавараў не ўтрымлівалі маркіроўкі і неабходнай інфармацыі пра іх. Гэта, напрыклад, каўбасы, мясныя паўфабрыкаты, замарожаныя гародніна, рыбныя вырабы.
У дадатак да ўсяго супрацоўнікі Камітэта дзяржкантролю выкрылі краму ў парушэнні заканадаўства аб маркіроўцы ўніфікаванымі кантрольнымі знакамі і парадку распрацоўкі пераліку тавараў, якія абавязкова павінны быць у наяўнасці.
Гандлёвы аб'ект таксама завысіў цэны на паўфабрыкаты з мяса птушкі.
Па выніках праверак выдадзены прадпісанні, крама ў адказ прыняла меры рэагавання.
У БДУ па ініцыятыве Камітэта дзяржаўнага кантролю зʼявіцца новая спецыяльнасць
Каментары