Паслуга «Паштовы кур'ер» ад «Белпошты» з 11 красавіка даражэе, паведамляе прэс-служба ведамства. Гэтая паслуга дазваляе адпраўляць лісты або пасылкі да 30 кілаграмаў з дома або офіса з дапамогай кур'ера. Акрамя яе, падаражэюць заказныя лісты, адпраўленні «1-га класа» і з аб'яўленай каштоўнасцю па Беларусі.
Наколькі менавіта вырастуць тарыфы, паштовы аператар пакуль не ўдакладняе.
Пры гэтым пакуль не будуць мяняцца цэны на так званыя ўніверсальныя паслугі паштовай сувязі. Гэта адпраўка звычайнага ліста, паштоўкі або бандэролі.
Не вырастуць і тарыфы на пасылкі, адпраўлення ЕМЅ, пакеты паслуг E-commerce, дадатковыя паслугі.
Акрамя таго, не так даўно «Белпошта» ўвяла камісію 1,5% за прыём плацяжоў і пераводаў з картаў замежных банкаў. Такая ж камісія бярэцца, калі па замежнай карце аплачваць паслугі па АРІП у паштовым аддзяленні.
У жніўні мінулага года «Белпошта», наадварот, некаторыя тарыфы зменшыла. Пасылкі да кілаграма па Беларусі, якія адпраўляюць фізічныя асобы, сталі каштаваць 3 рублі (было 4,5 рубля).
Каментары