Грамадства2626

Ябацькі ў шоку. На Акрэсціна адправілі намесніка Паўлічэнкі ў асацыяцыі ветэранаў спецназа «Честь»

Сяргей Заслаўскі выглядае эталонным ябацькам. Ён актывіст усіх дэкаратыўных рухаў у падтрымку Лукашэнкі. Інструктар спецпадраздзяленняў, маёр унутраных войскаў, любімчык АМАПа, знаёмы з міністрамі, які цэліць у «дэпутаты» як член Ліберальна-дэмакратычнай партыі. І раптам усплывае на Акрэсціна «за палітыку»! Ябацькі ў шоку, што такое? 

Сяргей Заслаўскі (у цэнтры) з кіраўніком мінскага АМАПа Дзмітрыем Балабам (злева) і памочнікам Лукашэнкі па Мінску, былым намеснікам міністра ўнутраных спраў Аляксандрам Барсуковым

Сяргей Заслаўскі служыў ва ўнутраных войсках. З таго часу ён падтрымлівае сяброўскія адносіны з Дзмітрыем Паўлічэнкам, былым камандзірам вайсковай часці 3214, якога падазраюць у выкананні палітычных забойстваў канца 1990-х і пачатку 2000-х. Пра ступень іх блізкасці гаворыць тое, што Заслаўскі стаў намеснікам Паўлічэнкі ў асацыяцыі ветэранаў спецназа МУС «Честь». 

Дзяржаўная прэса часта апісвае Заслаўскага як здаравяка, паўэрліфтара, рэкардсмена Кнігі рэкордаў Гінеса ў адцісканнях ад падлогі і брусоў.

Але гэта няпраўда — Заслаўскі не згадваецца на сайце Кнігі рэкордаў. Дзяржпрэса пісала, што ён робіць 101 адцісканне за хвіліну. Але сапраўдны рэкорд — 180 разоў за хвіліну — належыць брытанцу Алексу Гоўлдзінгу

Іншыя дысцыпліны, у якіх Заслаўскі называе сябе «дзейным чэмпіёнам свету», як падняцце штангі на біцэпс і падняцце штангі стоячы, — гэта не тое, у чым спаборнічаюць цяжкаатлеты (рывок і штуршок) ці паўэрліфтары (ціск лежачы, станавая цяга, прысяд), а звычайныя падрыхтоўчыя практыкаванні, якімі не мераюцца.

Такім чынам, Заслаўскага можна лічыць схільным да гіпербалізацыі сваіх рэальных дасягненняў. А зорны час у яго жыцці настаў пасля 2020-га. 

На хвалі падзей 2020-га Заслаўскі заснаваў «спартова-патрыятычны праект «За моцную Беларусь». 

Дзейнасць руху заключаецца фактычна ў наступным: пад выглядам заслужанага спартоўца (шматразовага чэмпіёна свету ў сілавых відах спорту і рэкардсмена Кнігі рэкордаў Гінеса), якім у рэальнасці Заслаўскі не з'яўляецца, ён ездзіць па сілавых установах з майстар-класамі, семінарамі, а таксама з праслаўленнем палітыкі Лукашэнкі. 

Сяргей Заслаўскі ў цэнтры ў чорным амапаўскім берэце

Заслаўскі гастралюе таксама па школах і каледжах. 

Сам ён на адным з семінараў у Лідзе казаў, што ў гэтым выпадку «галоўная мэта — выхаванне нашай моладзі і адцягненне іх ад анархічных і экстрэмісцкіх дзеянняў». 

На полі палітычнай прапаганды Сяргей Заслаўскі стаў вядомым ва ўладных калідорах і стаў асобай, дапушчанай да міністраў і рэжымных селебрыці першага эшалону. 

Вось, напрыклад, кіраўнік мінскага АМАПа Дзмітрый Балаба ўручае грамату Заслаўскаму, зычыць моцнага здароўя і поспехаў, потым абдымаецца. 

Яшчэ зусім нядаўна, у лютым 2023-га, Заслаўскі атрымліваў ліст падзякі за супрацоўніцтва з МУС з рук генерала Дзмітрыя Карзюка.

І хадзіў па кабінетах міністраў і дырэктараў прадпрыемстваў, бізнэсоўцаў, якія ў цяперашняй сітуацыі баяцца адмовіць у прыёме людзям у пагонах. 

Але раптам у красавіку здарылася неспадзяванае. Сяргея Заслаўскага арыштавалі і адправілі на Акрэсціна. Па інфармацыі «Нашай Нівы», па артыкуле 19.11 — «Распаўсюд экстрэмісцкай прадукцыі». Ён атрымаў 15 сутак. 

Вядома, што затрымлівалі Заслаўскага тыя самыя амапаўцы, для якіх ён вядзе семінары па сілавой падрыхтоўцы. 

Як так магло здарыцца? Выглядае, што Заслаўскі па неасцярожнасці запосціў у сацыяльных сетках артыкул пра свой чарговы спартовы рэкорд з нейкага рэсурсу, які ўлады прызналі экстрэмісцкім. 

Чытач «Нашай Нівы» перадаў у Рэдакцыю красамоўны запіс размовы з іншым намеснікам Паўлічэнкі ў асацыяцыі ветэранаў спецназа, Сяргеем Мацвіенкам, дзе той абураецца сітуацыяй. 

«Нейкае непаразуменне. Апераціўнікі нейкія… Недзе быў падпісаны ці нешта адправіў. Яго разматалі і ўсё, і п***ц. Хутка выйдзе, і там будзем разбірацца, чаму так адбылося, хто гэта зрабіў, якія падставы былі.

Ведаючы партфоліа чалавека, ведаючы ўсё… ну гэта, б**, смешна. Разумею, калі б там нейкая крымінальшчына была, а адміністратыўка… б**, на суткі?! Гэта ганьбішча, калі такое зрабілі. Трэба было глыбей разабрацца, аб'ектыўна.

Нібыта нешта з каналам «Зеркала» звязана і нейкая песня Цоя. Ці то спеў, б**, ці то што, трызненне нейкае ну, ці то станцаваў пад песню.

Ну гэта не падобна, Заслаўскі не будзе гэтага рабіць, ён у п***рэз не палезе, ён сабе топча кар'еру палітычную і дэпутацкую.

І гэта тупа, калі чалавек паўсюль мае доступ, і лезці х***ёй займацца, ну гэта нелагічна. Гэта не ўкладваецца. У яго і пратэжэ нармальная, і ўваходы паўсюль: і ў парламент, і ў мэрыю. 

Ужо мне і з «канторы» званілі, сказалі, што падтрымаюць, разбяруцца ў сітуацыі», — красамоўнічае Мацвіенка на запісе, які вы зможаце паслухаць у вечаровым выпуску навін «Нашай Нівы» ў ютубе

«Наша Ніва», аднак, не знайшла згадак пра Заслаўскага на «Зеркале». Магчыма, Сяргей Мацвіенка паблытаў, і гаворка пра іншае выданне.

Як расказалі «Нашай Ніве» людзі з сілавых структур, пра перапост «экстрэмісцкага» матэрыялу і іншыя «грахі» мог паведаміць у органы адзін з яго таварышаў. У гэтым гісторыя Заслаўскага паказальная.

Зараз Сяргея Заслаўскага, які стрыг купоны на апраўданні лукашэнкаўскай сістэмы, чакае тое ж, што і дзясяткі тысяч іншых асуджаных па палітычных матывах.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары26

  • Улад
    12.04.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Я сама непазбежнасць
    12.04.2023
    Не па масці фраерок заехаў. Акрэсціна - месца для сапраўднай палітычнай братвы, а не для ўсякай ... .
  • Улад
    12.04.2023
    Ён хутка выйдзе на волю. Гэта будзе першы "акт гуманізму" з боку праваахоўнай сістэмы РБ за апошнія гады :)

«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць14

«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць

Усе навіны →
Усе навіны

Камандзір Палка Каліноўскага: Беларускія добраахвотнікі маюць тыя ж сацыяльныя гарантыі, што і ўкраінскія вайскоўцы6

У Грузіі працягваюцца пратэсты, паліцыя прымяніла вадамёты1

Спевака Дзядзю Ваню будуць судзіць за ўдзел у пратэстах3

Навукоўцы знайшлі тлумачэнне «туману ў галаве» пасля кавіду1

Мінскія ўлады прадпісваюць упрыгожваць навагоднія вітрыны толькі «элементамі славянскага паходжання»7

Дэпартамент дзяржбяспекі Літвы кажа, што рост колькасці імігрантаў з Беларусі ўяўляе пагрозу. Але па статыстыцы беларусаў у Літве становіцца менш10

Што прадугледжвае мірны план будучага спецпрадстаўніка Трампа па Украіне1

Супрацоўнік дзіцячага садка з Аўстраліі на працягу 20 гадоў гвалтаваў дзяцей1

У Паўднёвай Карэі адкрылі незвычайны Starbucks — з магчымасцю назіраць за жыхарамі КНДР2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць14

«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць

Галоўнае
Усе навіны →