«Людзі ставілі свечкі за здароўе». Старшыня Вярхоўнага Суда выказаўся наконт паведамленняў пра сваю хваробу
У лістападзе мінулага года Валянцін Сукала выпаў з публічнага поля. «Наша Ніва» са спасылкай на свае крыніцы паведамляла, што гэта адбылося, меркавана, праз цяжкую хваробу. Старшыня Вярхоўнага Суда выказаўся наконт свайго здароўя.
Ён адзначыў, што інфармацыя была недакладнай.
«Напісалі, што я смяротна хворы і ўжо знаходжуся ў рэанімацыі. І потым, куды б я ні прыйшоў, куды б я ні прыехаў, у мяне пытаюцца пра маё здароўе, тэлефануюць з-за мяжы, з Канады, Расіі», — распавёў кіраўнік Вярхоўнага Суда, прыводзіць яго словы «Спутнік».
Ён таксама паведаміў, што даходзіла да сітуацый, калі людзі ў зваротах пісалі, што моляцца за яго здароўе і ставяць свечкі.
Каментары