Эканоміка

Ва Украіне кіраўніку беларускай кампаніі пагражае да трох гадоў абмежавання волі за нясплату падаткаў

Падольская акруговая пракуратура Кіева выставіла абвінавачанне грамадзяніну Беларусі Сяргею Краўчанку, які кіраваў кампаніяй «Сэрвіс Ойл» — буйным даччыным прадпрыемствам «Беларуснафты», якое ва Украіне аказвала паслугі ў сферы здабычы нафты і прыроднага газу, паведамляе «Радыё Свабода».

Следчыя падазраюць беларуса ў наўмысным пазбяганні падаткаў, у выніку чаго дзяржаўны бюджэт Украіны нібыта недаатрымаў 60 мільёнаў грыўняў.

Паводле следства, з 2017 да 2020 год кампанія «Сэрвіс Ойл» нібыта пералічыла на рахункі «Беларуснафты» больш за 400 мільёнаў грыўняў (11 млн даляраў паводле афіцыйнага курсу) за арэнду абсталявання, дакладна ведаючы, што з гэтых сродкаў мусілі сплаціць яшчэ і 15 % падатку на прыбытак замежных юрыдычных асоб.

Па выстаўленых абвінавачаннях Краўчанку можа пагражаць буйны штраф, а таксама абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў з пазбаўленнем права на тры гады займаць адказныя пасады ці займацца адпаведнай дзейнасцю.

Як паведамілі «Радыё Свабода» ў пракуратуры Кіева, следчыя звярнуліся ў суд па абранне для Сяргея Краўчанкі меры папярэдняга стрымання ў выглядзе закладу ў памеры нанесенай шкоды, то-бок 60 мільёнаў грыўняў (прыкладна 1,6 мільёна даляраў у эквіваленце). Аднак суд зменшыў памер закладу да 214 720 грыўняў (5,8 тысячы даляраў у эквіваленце). Пракуратура заявіла, што будзе абскарджваць гэтае рашэнне.

Летась Падольская акруговая пракуратура Кіева арыштавала карпаратыўныя правы кампаніі «Сэрвіс Ойл» на суму амаль 4 мільярды грыўняў (110 мільёнаў даляраў ЗША). Статутны капітал прадпрыемства складае амаль 1 мільярд грыўняў (26 мільёнаў даляраў).

Таварыства з абмежаванай адказнасцю «Сэрвіс Ойл» зарэгістравана ва Украіне 27 снежня 2012 года. Яго ўласнікам была дзяржаўная кампанія «Беларуснафта», але пасля ўвядзення супраць яе ў 2021 годзе міжнародных санкцый «Сэрвіс Ойл» была перарэгістравана на ААТ «Пухавічынафтапрадукт».

Каментары

Сястра Калеснікавай прапанавала ў Брусэлі тры крокі, якія трэба зрабіць для вызвалення палітвязняў23

Сястра Калеснікавай прапанавала ў Брусэлі тры крокі, якія трэба зрабіць для вызвалення палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Даляр сёння зноў пераадольваў планку 3,5 рубля

«Цэны дасягнулі піка». Што чакае рынак нерухомасці ў 2025 годзе

У Расіі салістку вайсковага аркестра аштрафавалі на $30 тысяч за спробу даказаць калегам, што ва Украіне гінуць цывільныя3

П'яны беларус у адных трусах напаў на паліцэйскіх на Пхукеце і раскідаў іх ВІДЭА29

Памятаеце Арцёма, які адкрыў махлярскі збор у Польшчы? Ён знайшоўся ў Беларусі. За кратамі

Сірыйскія паўстанцы атрымлівалі і беларускую зброю2

У ноч на чацвер Грозны падвергнуўся нападу беспілотнікаў1

У Ізабеліне аднаўляюць сінагогу, пабудаваную ў часы Вялікага Княства Літоўскага11

Трамп запрасіў Сі Цзіньпіна на сваю інаўгурацыю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сястра Калеснікавай прапанавала ў Брусэлі тры крокі, якія трэба зрабіць для вызвалення палітвязняў23

Сястра Калеснікавай прапанавала ў Брусэлі тры крокі, якія трэба зрабіць для вызвалення палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →