Са зліваў сакрэтных дакументаў стала вядома, у колькі чалавек ФСБ ацэньвае страты Расіі ва Украіне
У ФСБ лічаць, што рэальная колькасць забітых і параненых з боку Расіі ва Украіне складае каля 110 тысяч чалавек. Пра гэта гаворыцца ў апублічаных дакументах амерыканскай разведкі, піша The New York Times. Гэтую інфармацыю разведцы ўдалося атрымаць, хутчэй за ўсё, з перахопаў электронных паведамленняў, зазначае газета.
Паводле дакументаў, ФСБ абвінаваціла Мінабароны Расіі ва «ўтойванні расійскіх страт ва Украіне». Паводле ФСБ, Мінабароны не ўлічвае ў сваіх справаздачах страты сярод байцоў Расгвардыі, наймітаў ПВК «Вагнер» і вайскоўцаў, якія адпраўляюцца ва Украіну з Чачні.
На думку амерыканскай разведкі, гэтая інфармацыя паказвае нежаданне вайскоўцаў «перадаваць дрэнныя навіны па ланцужку камандавання».
У злітых дакументах таксама сцвярджаецца, што прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін спрабаваў асабіста ўрэгуляваць канфлікт паміж заснавальнікам ПВК «Вагнер» Яўгенам Прыгожыным і міністрам абароны Сяргеем Шайгу, выклікаўшы іх на сумесную сустрэчу 22 лютага. Прыгожын раней скардзіўся на недахоп боепрыпасаў, абвінавачваючы ў гэтым Шайгу і кіраўніка Генштаба Валерыя Герасімава.
Reuters са спасылкай на іншы дакумент з уцечкі паведамляла, што, паводле ацэнкі амерыканскіх вайскоўцаў, Расія страціла ад 189,5 тысячы да 223 тысяч чалавек, з якіх забітымі — 35—43 тысячы. Згодна з гэтым дакументам, страты Украіны складаюць ад 124,5 тысячы да 131 тысячы чалавек, з якіх забітымі — 15,5—17,5 тысячы.
Расійскія журналісты па адкрытых крыніцах налічылі каля 20 тысяч расійскіх вайскоўцаў, якія загінулі падчас поўнамаштабнага ўварвання войскаў РФ ва Украіну.
Міністэрства абароны РФ апошні раз публічна паведамляла пра страты 21 верасня 2022 года — у дзень абʼяўлення мабілізацыі. Тады ведамства сцвярджала, што ва Украіне загінулі 5937 расійскіх вайскоўцаў.
Чытайце таксама іншыя матэрыялы пра зліў сакрэтных дакументаў Пентагона і НАТА:
У сацсеткі трапілі планы ЗША і НАТА па падрыхтоўцы ўкраінскага наступу
З сакрэтных амерыканскіх дакументаў сталі вядомы страты ўкраінскай арміі
Украіна змяніла ваенныя планы з-за ўцечкі сакрэтных дакументаў Пентагона — CМІ
У злітых сакрэтных дакументах ЗША тлумачыцца дыверсія ў Мачулішчах
-
Герой вызвалення Марыупаля ў 2014-м стаў камандуючым Сухапутнымі сіламі УСУ
-
Каб вярнуць сваіх салдат з палону, Украіна гатова мяняць іх нават на калабарантаў і парэшткі савецкага разведчыка
-
Z-ваенкар пахвалілася, як белгарадская тэрабарона збіла са стрэльбы дрон. Аказалася, гэта быў расійскі дрон за $90 тысяч
Каментары