Крэветкі — тое, з чаго варта пачаць знаёмства з морапрадуктамі. Гэта нізкакаларыйны і дыетычны прадукт, у якім мала тлушчаў, але шмат бялкоў, а таксама вітамінаў, тлустых кіслот і мікраэлементаў — цынку, ёду і кальцыю.
Па гэтым класічным рэцэпце гатуецца просты соус з часнаку, белага віна і масла, які добра спалучаецца з макаронай ці лустай хрумсткага хлеба.
На 4 порцыі вам спатрэбіцца:
- 2 чайныя лыжкі масла
- 2 чайныя лыжкі аліўкавага або іншага алею
- 4 зубчыкі часнаку, здробненыя
- паўшклянкі белага віна (сухога, не салодкага) ці булёну — на ваш густ
- 1 чайная лыжка солі
- 1 чайная лыжка молатых шматкоў чырвонага перцу
- свежамалоты чорны перац
- 700 г буйных крэветак, ачышчаных
- ⅓ шклянкі нарэзанай пятрушкі
- свежавыціснуты сок палоўкі цытрыны
- дадаткам можа быць макарона ці хрумсткі хлеб
Як гатаваць:
- У вялікай патэльні растапіце масла з алеем. Дадайце часнок і абсмажвайце да з'яўлення водару, каля 1 хвіліны. Дадайце віно ці булён, соль, шматкі чырвонага перцу і чорны перац і давядзіце да кіпення. Дайце віну ці булёну выпарыцца напалову, гэта зойме ў вас каля дзвюх хвілін.
- Дадайце крэветкі і смажце, пакуль яны не паружавеюць — ад 2 да 4 хвілін у залежнасці ад іх памеру. Дадайце пятрушку і лімонны сок і падавайце з макаронай ці з белым хлебам.
Вам таксама могуць спадабацца:
Тры рэцэпты макароны, якія варта дадаць у меню
Салата з бурака і сыру фета — ідэальны баланс салодкага і салёнага
Каментары
ем..