Свет11

Сейм Літвы 20 красавіка паспрабуе пераадолець прэзідэнцкае вета на закон аб абмежаваннях для беларусаў і расіян

Сейм Літвы ўхваліў уключэнне ў парадак дня сесіі пытання аб пераадоленні вета прэзідэнта Гітанаса Наўседы на закон аб абмежаваннях для грамадзян Расіі і Беларусі праз расійскае ваеннае ўварванне ва Украіну. Разгляд пытання па сутнасці адбудзецца 20 красавіка, паведаміла агенцтва BNS.

Фота ілюстрацыйнае

Прадстаўляючы пытанне ў парламенце, Кястуціс Будрыс, старшы дарадца прэзідэнта Літвы, заявіў, што рэжым Аляксандра Лукашэнкі нанёс Літве большую шкоду, чым крамлёўскі рэжым.

«Дзеянні беларускага рэжыму супраць Літвы наносяць яшчэ большую шкоду, чым дзеянні расійскага рэжыму супраць Літвы», — сказаў Кястуціс Будрыс.

Ён нагадаў, што беларускія ўлады праводзяць гібрыдную атаку супраць Літвы, выкарыстоўваючы для гэтага нелегальную міграцыю, а беларускі КДБ вельмі актыўна працуе ў Літве, шпіёніць за Літвой і прадстаўнікамі беларускай апазіцыі, якія жывуць у гэтай краіне.

Будрыс падкрэсліў, што закон аб абмежавальных мерах вельмі неабходны з пункту гледжання як нацыянальнай бяспекі, так і знешняй палітыкі, а нормы закона не пагоршаць становішча беларусаў, якія ўжо прыбылі і маюць тут дазвол на жыхарства.

«Прапановы прэзідэнта ніякім чынам не паўплываюць на дзейнасць дэмакратычнай апазіцыі Беларусі і Расіі ў Літве, яе статус, магчымасці ўехаць у яе з Беларусі і Расіі, то-бок атрымаць візу, і з гэтай візай атрымаць часовы дазвол на жыхарства ў Літве, статус электроннага рэзідэнта, набыць нерухомасць, калі яны адпавядаюць ужо прадугледжаным законам умовам, гэта значыць, пры пасярэдніцтве міністэрства, і для гэтага ёсць гуманітарныя падставы. На ўмовы апазіцыі гэта наўпрост ніяк не ўплывае», — падкрэсліў Кястуціс Будрыс.

Чытайце таксама:

Кіраўнік МЗС Літвы заклікаў адмяніць вета Наўседы: У беларусаў ёсць духоўны суверэнітэт

«Вельмі шкада, што прэзідэнт не прыслухаўся да Ціханоўскай». Міністр замежных спраў Літвы раскрытыкаваў Наўседу за ветаванне закона

Літоўскі сейм прыняў некаторыя абмежаванні супраць грамадзян Беларусі і Расіі, але яны неістотныя

Каментары1

  • дочка Максима Дизайнера
    19.04.2023
    побач навіна - nashaniva.com/314773
    на фота гляджу... наколькі розныя інтэр'еры (саўковы vs сучасны)
    ды і ўвогуле ўсё

Сталі вядомыя падрабязнасці жудаснай аварыі з 4 загінулымі пад Лідай

Сталі вядомыя падрабязнасці жудаснай аварыі з 4 загінулымі пад Лідай

Усе навіны →
Усе навіны

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»35

«У Жодзіне подпісы выпрошваюць нават у царкве». Беларусы расказалі, ці падпісваюцца яны за Лукашэнку2

«Стаіць больш за тры гадзіны без святла і ацяплення». Цягнік Мінск — Гомель спыніўся пасярод свайго шляху

Пуцін заявіў пра пачатак серыйнай вытворчасці «Арэшнікаў»5

ЗША рассакрэцілі даклад аб палітычных забойствах і замахах, якія адбываліся на загад Пуціна2

Іспанія моцна аштрафавала бюджэтныя авіякампаніі за патрабаванні даплачваць за ручную паклажу і выбар месца2

Стась Карпаў пра Каржа: Слухайце: ну, смела!14

«Межы сціраюцца». Беларуска расказала, як і навошта стала вывучаць эсперанта на радзіме яго заснавальніка2

Беларуская прапаганда пабаялася паказаць, што Верамейчыка вывозілі самалётамі «Белавія» і «Аэрафлота»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці жудаснай аварыі з 4 загінулымі пад Лідай

Сталі вядомыя падрабязнасці жудаснай аварыі з 4 загінулымі пад Лідай

Галоўнае
Усе навіны →