Мясцовая раёнка «Браслаўская звязда» паведаміла, што ў Браслаўскім раёне на гэты момант налічваецца звыш 2,5 тысячы чалавек, уключаных у базу даных працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы.
Прасцей кажучы, 10% насельніцтва Браслаўшчыны, з пункту гледжання лукашэнкаўскай дзяржавы, — «дармаеды».
Бо па стане, напрыклад, на 2018 год у раёне жыло ўсяго 25,5 тысячы чалавек, а з таго часу больш людзей тут, як і па ўсёй Беларусі, яўна не стала.
Прытым агульная колькасць насельніцтва ўключае і непаўналетніх, і пенсіянераў. То-бок, калі казаць пра працаздольных, працэнт будзе яшчэ большы.
Каментары