Здароўе33

Склероз. Як распазнаць яго першыя прыкметы

Дактары кажуць, што назіраецца тэндэнцыя да «амалоджвання» склерозу. Склероз развіваецца незаўважна, паралельна з хваробамі сістэмы кровазвароту. Па якіх сімптомах, акрамя таго, што ў чалавека горшае памяць, яго можна распазнаць?

старая жанчына пожилая женщина old Woman
Фота носіць ілюстрацыйны характар

У чым прычыны склерозу

Цэрэбральны атэрасклероз (часцей за ўсё яго спрошчана называюць склерозам) — хранічнае захворванне, якое характарызуецца адкладаннем халестэрыну на сценках сасудаў і ўтварэннем атэрасклератычных бляшак. Пазней на месцы адкладаў функцыянальная тканка замяняецца шчыльнай злучальнай тканкай, што прыводзіць да дэфармацыі і звужэння сасудаў.

З-за звужэння сасудаў мозг не забяспечваецца неабходнай колькасцю крыві, а з ёй — пажыўнымі рэчывамі і кіслародам. У выніку ў чалавека ўзнікаюць кагнітыўныя праблемы і праблемы з памяццю.

Вучоныя не могуць назваць прычыну гэтай хваробы. Большасць пагаджаецца з тым фактам, што ў аснове цэрэбральнага атэрасклерозу ляжыць парушэнне абмену тлушчаў на ўзроўні генетычнай схільнасці.

Хваробе садзейнічае курэнне. Яно ёсць найбольш небяспечным фактарам. Істотнымі фактарамі зʼяўляюцца цукровы дыябет, атлусценне, маларухомы лад жыцця. Акрамя гэтага, развіццю хваробы можа паспрыяць эмацыйнае перанапружанне, няправільнае харчаванне, ужыванне вялікай колькасці алкаголю.

У групе рызыкі — тыя людзі, якія маюць павялічаны паказчык халестэрыну, пакутуюць на артэрыяльную гіпертэнзію і гомацыстэінемію (спадчыннае захворванне, што прыводзіць да павелічэння бялку гомацыстэіну ў крыві).

Першыя прыкметы склерозу

Дактары папярэджваюць, што, хоць на цэрэбральны атэрасклероз найбольш пакутуюць людзі пасля 60 гадоў, яго першыя прыкметы зʼяўляюцца нашмат раней — у 20-40 гадоў. Але на іх не звяртаюць увагі.

На пачатковай стадыі хваробы развіваецца неўрастэнічны сіндром. Ён праяўляецца слабасцю і хуткай стомленасцю, якія пазней змяняюцца хранічнай стомленасцю і раздражняльнасцю. У хворага зʼяўляюцца галаўныя болі і рэзкія змены настрою, трывожныя і панічныя думкі.

Чалавек скардзіцца на тое, што яму цяжка канцэнтраваць увагу, а пазней і на праблемы з памяццю. Прычым забываюцца ў першую чаргу падзеі, якія адбыліся ў нядаўнім мінулым.

Важная прыкмета неўрастэнічнага сіндрому — парушэнне сну. Чалавек санлівы ўдзень, але ўвечары не можа заснуць, мае неспакойны сон.

Як развіваецца склероз

На другой стадыі стан горшае. Хворы мае значныя праблемы з памяццю, забывае тэрміны і словы, якія дагэтуль без праблем ужываў у паўсядзённым жыцці. У яго назіраюцца перапады настрою, пагаршаецца кантроль эмацыйнага стану, адбываецца дэградацыя сацыяльных паводзін ці матывацыі.

Ён страчвае цікавасць да пачуццяў іншых людзей, становіцца эгаістычным. Акрамя гэтага, чалавек губляе арыентацыю на мясцовасці падчас прагулак ці кіравання аўтамабілем, адчувае цяжкасці пры выкананні паўсядзённых задач. Характэрным сімптомам на гэтай стадыі ёсць павышэнне апетыту.

Позняя стадыя склерозу

З цягам часу неўралагічныя прыкметы склерозу ўзмацняюцца. Яны нават нагадваюць хваробу Альцгеймера. Чалавек, які змагаецца са склерозам, адчувае сімптомы маторнай апраксіі (не можа рабіць дакладныя рухі). У яго заўважныя праблемы з каардынацыяй. У хворага зніжаецца сіла цягліц. Ён адчувае скаванасць канечнасцяў. Акрамя гэтага, назіраюцца прыкметы хваробы Паркінсана. Напрыклад, трэмар спакою (дрыгаценне ў стане спакою).

Як прадухіліць склероз

Галоўнае ў прафілактыцы склерозу — гэта змена звычак. Рэкамендуецца кінуць курыць і піць алкаголь, змяніць рацыён харчавання. Трэба пазбягаць ужывання прадуктаў, багатых тлушчамі (фастфуд, тлустае мяса), а больш есці гародніны і садавіны, багатых клятчаткай.

Абавязковай павінна быць фізічная актыўнасць, хадзьба, практыкаванні на трэніроўку мозгу (разгадванне крыжаванак, рэбусаў, настольныя гульні, якія трэніруюць уважлівасць).

Дактары раяць перыядычна правяраць артэрыяльны ціск і здаваць аналіз на ўтрыманне глюкозы ў крыві. У выпадку адхілення ад нормы трэба як мага хутчэй звярнуцца да доктара.

Трэба памятаць, што склероз (цэрэбральны атэрасклероз) — гэта невылечнае захворванне, якое прагрэсуе. Лячэнне можа толькі запаволіць яго развіццё. Таму, чым хутчэй хвароба будзе дыягнаставана, тым больш шанцаў пражыць даўжэй.

Чытайце яшчэ:

Холад можа дапамагчы ў лячэнні хваробы Альцгеймера і Паркінсана

Звычайнае рэчыва для хімчысткі можа быць прычынай хваробы Паркінсана, кажуць навукоўцы

Змена звычак запавольвае старэнне

Каментары3

  • Тэкля
    26.04.2023
    Хто аўтар гэтага "шэдэўра"?! Атэрасклероз і (не ведаю, як на беларускай мове) рассеянный склероз - гэта два розныя захворванні, зусім не падобныя адзін да аднаго. А тут намяшалі ўсё ў кучу. Загуліце і пачытайце пра гэтыя хваробы
  • Вікіпедыя
    26.04.2023
    Примерами склероза являются:Рассеянный склерозАтеросклерозБоковой амиотрофический склерозОтосклерозЦиррозИдиопатический фиброзирующий альвеолитСклеродермаМелореостозТуберозный склерозЛобарный склероз, в настоящее время называемый болезнью Пика[2].Инкапсуляция
  • Вікіпедыя
    26.04.2023
    Примерами склероза являются:Рассеянный склерозАтеросклерозБоковой амиотрофический склерозОтосклерозЦиррозИдиопатический фиброзирующий альвеолитСклеродермаМелореостозТуберозный склерозЛобарный склероз, в настоящее время называемый болезнью Пика[2].Инкапсуляция

Як выглядае ўнутры гандлёвы цэнтр у Віцебску пасля пажару ФОТЫ1

Як выглядае ўнутры гандлёвы цэнтр у Віцебску пасля пажару ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Назва ад кінатэатра, выгляд ад аўтара віцебскай піраміды, на верхнім паверсе — дзеці. Што вядома пра гандлёвы цэнтр, які гарэў у Віцебску2

Бізнэсу аддалі 10-15% ад дапамогі Еўрасаюза Беларусі — Ягораў адказвае на крытыку з боку Латушкі24

Падчас пажару ў віцебскім ГЦ пацярпелі 15 чалавек, з іх 2 работнікі МНС2

Сала па 35 рублёў, шмат садавіны і навагодніх тавараў. Якія цэны на Камароўцы перад святамі?1

Пажар у віцебскім гандлёвым цэнтры ліквідавалі, спатрэбілася чатыры з паловай гадзіны1

У Расіі заблакавалі Viber13

«Рускіх і ўкраінцаў можна параўноўваць з ханьцамі». Мядзведзеў тлумачыць кітайцам прычыны вайны ва Украіне на блізкіх ім прыкладах11

«Некаторыя віцябляне паводзілі сябе вельмі годна». Сведкі пажару ў гандлёвым цэнтры падзяліліся ўражаннямі1

У першым трэйлеры да новай часткі «Ведзьмара» паказалі дзяўчыну ў строі з беларускім арнаментам9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як выглядае ўнутры гандлёвы цэнтр у Віцебску пасля пажару ФОТЫ1

Як выглядае ўнутры гандлёвы цэнтр у Віцебску пасля пажару ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →