Заўтра, 6 мая, аўтар праекта «Вялікае княства Сула» Андрэй Запольскі перадасць парку «Сула» ў Стаўбцоўскім раёне бясцэнны артэфакт — кнігу Казіміра Семяновіча «Вялікае мастацтва артылерыі», набытую ў Лондане на аўкцыёне Sotheby’s.
У Беларусі дагэтуль была толькі адна такая кніга — у Нацыянальнай бібліятэцы, а зараз другая будзе ў «Вялікім княстве Сула».
Усіх ахвотных далучыцца да гістарычнай падзеі «Вялікае княства Сула» запрашае ў свой парк 6 мая ў 14:00 у будынак калегіума.
Казімір Семяновіч — вайсковы інжынер і генерал Рэчы Паспалітай. Ён першым апісаў і абгрунтаваў ідэю шматступеньчатай ракеты.
Каментары
але 2 раз ехаць туды не хочацца... надта штучна ўсё... прабачце