Пуцін запрасіў яшчэ аднаго кіраўніка на святкаванне Дня Перамогі ў Маскву
У нядзелю адбылася тэлефонная размова паміж Уладзімірам Пуціным і прэзідэнтам Туркменістана Сердарам Бердымухамедавым.
Прэзідэнты сардэчна павіншавалі адзін аднаго з Днём Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, а Пуцін, карыстаючыся выпадкам, запрасіў свайго туркменскага калегу прыняць удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных святкаванню 78-й гадавіны Перамогі ў Маскве.
Паведамляецца, што Бердымухамедаў падзякаваў за запрашэнне, але не гаворыцца, ці паедзе ён у Маскву.
Раней паведамлялася, што Пуцін запрасіў у Маскву прэзідэнта Таджыкістана Эмамалі Рахмона, але вядома, што на святкаванні ў Маскву збіраецца толькі адзін лідар — прэзідэнт Кыргызстана Садыр Жапараў.
Каментары