Даяр з Якуціі выйграў у латарэю 10 мільёнаў расійскіх рублёў. Ён іх усе патраціў і цяпер збіраецца на вайну ва Украіну
За прыгодамі 54-гадовага Гаўрыла Цярэнцьева назірала ўся Якуція, а мясцовы прадзюсар аб'яўляў, што будзе здымаць пра гэта камедыйны фільм, паведамляе «Сібірмедыя».
Пачатак гісторыі не прадвяшчаў бед: у латарэі «Өрөгөй» мужчына выйграў 10 мільёнаў расійскіх рублёў (каля 130 тысяч даляраў) пад Новы год, і перш за ўсё аддзячыў школьніцы, якая выцягнула прызавы нумар з барабана падчас розыгрышу — падарыў ёй ноўтбук і неабходныя да яго прыналежнасці.
Далей на працягу двух месяцаў прыходзілі паведамленні аб тым, што мужчына з'ездзіў у Маскву і Сочы, сышоў у запой, купляў дарагія падарункі жанчынам, якія яго падманвалі, быў збіты і абрабаваны ў Іркуцку, у сакавіку вярнуўся дадому з 250 рублямі (3 даляры) ў кішэні і ў красавіку зноў вярнуўся працаваць на ферму даяром.
У маі Цярэнцьеў паведаміў, што праходзіць адбор у атрад добраахвотнікаў «Баатур», таму што хоча «памяняць сваё жыццё і хоча ўзяць удзел у «спецаперацыі».
Каментары
Хотя деньги не прям огромные .
Женщины и бухло--зло.