Вялікабрытанія накіруе ва Украіну больш за 200 ударных беспілотнікаў з радыусам дзеяння больш за 200 кіламетраў, піша The Guardian са спасылкай на ўрад.
«Сёння прэм'ер-міністр пацвердзіць пастаўку Вялікабрытаніяй сотняў ракет СПА і дадатковых беспілотных авіяцыйных сістэм, уключаючы сотні новых ударных беспілотнікаў вялікай далёкасці з радыусам дзеяння больш за 200 км», — гаворыцца ў заяве брытанскіх уладаў.
Удакладняецца, што «ўсё гэта будзе дастаўлена ў найбліжэйшыя месяцы».
Таксама стала вядома, што Брытанія летам пачне навучанне ўкраінскіх пілотаў, а таксама працуе з іншымі краінамі над магчымай адпраўкай F-16 Украіне.
Сёння ў Лондане Уладзімір Зяленскі сустракаецца з прэм'ерам Брытаніі Рышы Сунакам.
На мінулым тыдні стала вядома, што Вялікабрытанія паставіла Украіне ракеты далёкасцю 250 км, і гэта мяняе сітуацыю на полі бою.
Каментары