Ад макароны да арэхаў: у інтэрнэт-краме «Белпошты» з'явіліся прадукты
Нацыянальны паштовы аператар пашырыў вітрыну сваёй інтэрнэт-крамы прапановай прадуктаў харчавання, якія можна замовіць з дастаўкай дадому, у офіс і паштовае аддзяленне, паведамляе Officelife.media.
Пакуль самы запоўнены раздзел — гэта бакалея, дзе можна знайсці 150 найменняў прадуктаў. Тут ёсць кансервы, раслінныя алеі, мука, спецыі, крупы, макарона.
У катэгорыях «кава» і «чай» асартымент сфарміраваны брэндамі, якія развіваюць кампаніі ЕАЭС.
Прапанова прысмакаў і кандытарскіх вырабаў адлюстроўвае асартымент айчынных вытворцаў ад «Камунаркі» да «Слодыча». У раздзеле «арэхі-сухафрукты» пакуль можна замовіць толькі семкі. Ваду можна набыць як пітную, так і мінеральную.
Умова бясплатнай дастаўкі да дзвярэй распаўсюджваецца на замовы, даражэйшыя за 50 рублёў. Для мінчукоў бясплатная дастаўка стартуе ад 40 рублёў. Да паштовага аддзялення дастаўка па ўсёй Беларусі бясплатная.
Раней паведамлялася, што «Белпошта», акрамя інтэрнэт-крамы, мае намер стварыць і першы беларускі маркетплэйс.
Каментары
затое распечатаць А4 цяпер на пошце нізя...(