«Добрая навіна! Кс. Дзмітрыя, вікарыя ў Навагрудку, не возьмуць у армію. Хвала Езусу!» — напісаў у сябе ў фэйсбуку пробашч парафіі ў Навагрудку, святар Юрый Жыгарын.
Інфармацыя пра тое, што вікарнага ксяндза Дзмітрыя Мальца прызываюць у армію, з'явілася ўчора. У касцёле ў Навагрудку нават прайшла з гэтай нагоды развітальная імша.
Дзмітрый Малец нарадзіўся 18 чэрвеня 1996 года. То-бок праз месяц яму б споўнілася 27 гадоў, то-бок — з 19 чэрвеня яго б ужо не прызвалі.
Таксама была інфармацыя, што ў армію будуць прызываць і праваслаўных святароў.
Прызыў святароў ажыццяўляецца менавіта ў транспартныя войскі, верагодна, ён абумоўлены тым, што ў гэтым родзе войскаў не абавязкова браць у рукі зброю. Як правіла, вайскоўцы тут выконваюць дарожныя работы.
Раней святароў у армію не прызывалі.
Каментары
видно же - что очень правидны чиловик)