Лябедзька: Гайдукевіч — гэта палітычны ботакс беларускай палітыкі
Анатоль Лябедзька на канале «Ток» выказаўся пра ролю дэпутата Алега Гайдукевіча ў палітычным тэатры Лукашэнкі.
На погляд Лябедзькі, калі гаварыць пра палітыку, то старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Алег Гайдукевіч не адыгрывае ў ёй ніякай ролі:
«Тое, што ён робіць цяпер, гэта імітацыя, палітычны ботакс беларускай палітыкі».
Анатоль Лябедзька падкрэслівае, што Гайдукевіч як палітычны лідар нічога не стварае, не дае ідэй.
«Вось трэба запаўняць гэтую прастору кімсьці, вось гэтым месівам і запаўняюць. Проста пакрычаць, палямантаваць»,
— мяркуе апазіцыйны палітык.
Глядзіце цалкам:
Каментары