У Фінляндыі паказалі, як выглядае паркан на мяжы з Расіяй. У народзе яго празвалі «сабачым вальерам»
Памежная ахова расказала медыя аб ходзе будаўніцтва плота.
Тэставы ўчастак бар'ера, які ўзводзіцца ў мястэчку Пелкола на ўсходняй мяжы, закрылі калючым дротам, піша Yle.fi.
Trial fence on #Finland-Russia border nearing completion, one month behind schedulehttps://t.co/FhVHAYmSMQ
Трохкіламетровы плот будуецца для праверкі функцыянальнасці бар'ернай агароджы. Будаўніцтва павінна завяршыць улетку.
Пасля завяршэння пілотнага этапу ўздоўж усходняй мяжы Фінляндыі пабудуюць агулам 200 кіламетраў.
У пачатку мая памежная ахова паўднёва-ўсходняй Фінляндыі апублікавала фатаграфіі агароджы, якія выклікалі неадназначную рэакцыю ў сацыяльных сетках. Каментатары ў твітары палічылі, што агароджа выглядае хісткай і нагадвае загароду сабачага парку.
Памежнікі тады адказалі на крытыку, яны пазначылі, што на фотаздымках недабудаваная канструкцыя, і заявілі, што здымак не адлюстроўвае ўсе характарыстыкі плота.
Каментары