Вайна1111

Зяленскі прапануе Расіі «дыпламатычны выхад» з найменшымі стратамі

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што калі Расія хоча «дыпламатычнага кірунку» ўрэгулявання вайны ва Украіне, то яна павінна вывесці свае войскі з акупаваных тэрыторый, не чакаючы сілавой дэакупацыі з боку Украіны. Вытрымкі з яго інтэрв'ю лацінаамерыканскім медыя прыводзіць «УП». 

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Фота: AP

«Калі Расія хоча дыпламатычнага кірунку, яны павінны выйсці, не чакаючы, пакуль у нас загіне шмат людзей і мы выштурхнем іх сілай. Я лічу, што гэта вялікая розніца. Так, вынік аднолькавы, з аднаго боку. Але я лічу, што не.

Я лічу, што мы дэакупуем нашы тэрыторыі. Якім чынам, для мяне вельмі важна — губляць людзей ці зменшыць страты. І ад гэтага залежыць потым, зноў жа, ці гатовыя мы да любога дыялогу», — сказаў ён.

Зяленскі падкрэсліў, што тое, ці дэакупуе Украіна сваю тэрыторыю ваенным шляхам або не, залежыць толькі ад Расіі.

«Сёння гэта бачаць нашы партнёры. І ўжо тыя краіны, якія былі скептычныя, напрыклад Германія, канцлер Шольц, адкрыта кажуць: «Я лічу, што з Расіяй няма пра што гаварыць, пакуль яна не выйдзе з тэрыторыі». Звярніце ўвагу: не пакуль Украіна дэакупуе, а пакуль Расія не выйдзе, таму што тут ёсць логіка для мяне.

Калі ты хочаш са мной размаўляць і размаўляць з цывілізаваным светам, ты павінен не чакаць, пакуль цябе выб'юць сілай. І выб'юць.

Таму што, выбіваючы сілай і войскам, мы губляем людзей. Пытанне не ў часе, бог з ім, дзеля перамогі мы не стамляемся. Калі мы выбіваем сілай, калі мы іх выцеснім з нашай тэрыторыі, пра што ім з намі размаўляць? Які сэнс ужо гаварыць?

Я думаю, што тады Расія будзе шукаць сабе іншых лідараў, якія змогуць знайсці падыход да ўсяго цывілізаванага свету, знайсці магчымасць, каб з імі людзі нейкія садзіліся хоць пра нешта гаварыць, бо пасля таго, што яны зрабілі, да дыялогу з імі ніхто не гатовы. Гэта калі мы выбіваем сілай, таму такая вялікая розніца».

Зяленскі выказаў упэўненасць у тым, што «любое іншае кіраўніцтва Расійскай Федэрацыі будзе шукаць выйсце з гэтай сітуацыі» і нават расійскае грамадства «ўжо разумее, што пытанне іх унутранага выбуху — гэта пытанне часу».

Прэзідэнт назваў падменай фактаў і паняццяў заявы расійскага кіраўніцтва аб тым, што калі Расія прайграе ў гэтай вайне, то яе не будзе.

«Калі мы будзем біцца да канца і выцеснім іх сілай, іх дакладна не будзе ў тым выглядзе, у якім яны ёсць цяпер. Таму што ў іх будзе выбух грамадскі, што яны страцілі і дзяржаву, і павагу, і месца за дыпламатычным сталом і страцілі войска, усё страцілі. У іх будзе ўнутры рэвалюцыя, ды не адна. Таму што вялікая тэрыторыя, і розныя людзі, розныя народы там жывуць. Таму будзе шмат усяго», — сказаў Зяленскі.

Паводле яго слоў, для кіраўніцтва РФ «на сёння простага выхаду ўжо няма, бо яны забойцы».

«Але з найменшымі стратамі — у іх ёсць магчымасць знайсці дыпламатычнае выйсце з сітуацыі. То-бок без куль, без выбухаў, без ракет пачаць выходзіць з нашай тэрыторыі», — сказаў ён.

Такім чынам Зяленскі фактычна адказаў на словы прэс-сакратара Крамля Дзмітрыя Пяскова, які заявіў, што Уладзімір Пуцін нібыта адкрыты да любых кантактаў для дасягнення мэт РФ іншымі сродкамі, чым вайной супраць Украіны.

Каментары11

  • неалена
    03.06.2023
    Таму што, выбіваючы сілай і войскам, мы губляем людзей.

    да, Зеленский? да?
  • Эннот
    03.06.2023
    Историк , Владимир Владимирович и его двойник против!
    Они требуют линию разграничения Харьков—Одесса с выходом на Приднстровье.
  • Імператрыдзэ
    04.06.2023
    А путлер паслухаецца ды проста выйдзе з Украіны? Вы сур'ёзна? Там жа імперскае ебобо на ўсю галаву.

Здаюць у арэнду катэдж загінулага хакеіста Цыплакова ў Драздах. Вось інтэр'еры ФОТЫ14

Здаюць у арэнду катэдж загінулага хакеіста Цыплакова ў Драздах. Вось інтэр'еры ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Супрацоўнік дзіцячага садка з Аўстраліі на працягу 20 гадоў гвалтаваў дзяцей1

У Паўднёвай Карэі адкрылі незвычайны Starbucks — з магчымасцю назіраць за жыхарамі КНДР2

Экспарт расійскай зброі абваліўся ў параўнанні з 2021 годам у 14 разоў 

Алепа за тры дні? Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў найбуйнейшы горад Сірыі. Эрдаган ізноў усадзіў ятаган у спіну Пуціна11

Афіцыёзную палітінфармацыю сталі праводзіць і на прыватных прадпрыемствах4

Завяршылі рэстаўрацыю Нотр-Дама ў Парыжы ФОТЫ

Герой вызвалення Марыупаля ў 2014-м стаў камандуючым Сухапутнымі сіламі УСУ3

Каб вярнуць сваіх салдат з палону, Украіна гатова мяняць іх нават на калабарантаў і парэшткі савецкага разведчыка

Ангела Меркель заявіла, што Расія «не павінна выйграць вайну»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здаюць у арэнду катэдж загінулага хакеіста Цыплакова ў Драздах. Вось інтэр'еры ФОТЫ14

Здаюць у арэнду катэдж загінулага хакеіста Цыплакова ў Драздах. Вось інтэр'еры ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →