«Гатова адстаяць і наступную ноч, абы запісацца». У школу ў «Новай Баравой» выстраілася чарга з бацькоў
Навучальны год толькі скончыўся, а жыхары раёна «Новая Баравая» і вёскі Копішча ўжо думаюць пра наступны. У панядзелак «Школа будучыні» пачынае прыём заяў на паступленне ў першы клас. Колькасць месцаў абмежаваная — усяго 150, так што бацькі, якія хочуць аддаць дзяцей акурат у гэтую навучальную ўстанову, напружыліся, пра гэта піша Onliner.
Неўзабаве з'явіўся і спіс «чаргавікоў». Як расказала адна з чытачак, цяпер у ім каля 70 чалавек.
— Арганізаваліся яшчэ ўчора, каля 15:00. Было і начное дзяжурства. Асабіста я гатова адстаяць і наступную ноч, абы запісацца ў гэтую школу. У мяне там вучыцца старэйшае дзіця, хачу, каб малодшы таксама ў яе трапіў, — адзначыла суразмоўніца.
Па словах іншага чытача, на гэты момант каля навучальнай установы дзяжураць чалавек 10-15. Астатнія падыдуць бліжэй да 12:00, калі будзе чарговая пераклічка. Так-так, тут усё вельмі строга. Калі нехта не адгукнецца на сваё прозвішча, яго выкрэсліваюць са спіса.
— У цэлым атмасфера тут прыязная, усе адно аднаго падтрымліваюць, — падсумавала мінчанка.
Каментары
2. "Я убегаю от человека на свидании, когда он сел завязать шнурки. Потому что нет матча. Но каждый мой бывший - токсик, которого я понашу в социальных сетях."