Інфармацыйная кампанія вырашыла была адмовіцца ад запрашэння да Мядзведзева. Але Крэмль здаўся і перайначыў умовы інтэрв’ю. Піша ў сваім блогу на НН Аляксандр Класкоўскі.
Інфармацыйная кампанія вырашыла была адмовіцца ад запрашэння да Мядзведзева. Але Крэмль здаўся і перайначыў умовы інтэрв’ю.
Сюжэт з запрашэннем беларускай прэсы да Мядзведзева стаў абрастаць скандаламі яшчэ задоўга да самога інтэрв’ю.
Спачатку — гарчычнік тутэйшага Мінінфа чатыром СМІ, у тым ліку тром газетам, што запрошаныя да расійскага прэзідэнта. Натуральна, каментатары адразу звязалі гэтыя дзве падзеі.
А 20 лістапада пра намер не пасылаць свайго журналіста на імпрэзу ў Барвіху заявіла інфармацыйная кампанія БелаПАН. З тлумачэннем:
Тое, што пытанні запатрабавалі даслаць загадзя — яшчэ паўбяды. Апошняй кропляй стала ўмова трымацца афіцыйнай стэнаграмы гутаркі, якую цэнтралізавана разашлепрэс-служба Крамля. І раней нічога не публікаваць.
А тую стэнаграму можа праз тры дні дашлюць. Прысутнасць карэспандэнта інфармагенцтва на месцы падзеі зводзіцца да ролі статыста.
Ад сябе дадам, што за пяць гадоў стыль дачыненняў расійскай дзяржавы з прэсай значна дэградаваў.
У 2004 годзе ваш пакорлівы слуга таксама ў якасці прадстаўніка БелаПАН трапіў у групу журналістаў, якіх запрасілі ў Маскву ад імя РІА «Навіны». Гэта ўрадавае агенцтва, і піяраўскі інтарэс расійскіх уладаў тут чытаўся няўзброеным вокам. Але трэба аддаць належнае: нам ніхто не накідаў ніякіх умоў. Адно што людзі ў цывільным сказалі прыбраць фотаапарат, калі я паспрабаваў зрабіць здымкі на закрытай частцы тэрыторыі Крамля: маўляў, інтарэсы бяспекі!
А так па гарачых слядах я бесперашкодна перадаў на стужку навін БелаПАН — часткова праз мабільнік, часткова мэйламі — дзясятка паўтара заметак. Узровень жа сустрэч быў хоць і не прэзідэнцкі, але дастаткова высокі: памочнік Пуціна (і, паводле версіі беларускага начальства, шэры кардынал) Сяргей Прыходзька, сакратар Рады бяспекі Ігар Іваноў…
Высокія суразмоўцы дэмакратычна дазвалялі карыстацца дыктафонамі. Памятаю, толькі ў адным месцы Прыходзька папрасіў: вось гэта не для друку… А так галоўныя яго думкі я надыктаваў праз сотавы рэдактару БелаПАН адразу ж, выйшаўшы з Крамля: што даслоўна, што ў пераказе. Так працуе прэса ва ўсіх цывілізаваных краінах. Палітыкі і чыноўнікі падладжваюцца пад законы медыясферы, а не наадварот.
З тае пары расійская ўлада моцна адкацілася назад у сэнсе галоснасці, заціснула свабоду СМІ у сваёй краіне. Зараз вось замшэлыя правілы хацелі накінуць і беларускім медыям. Фактычна звесці прысутнасць іх журналістаў да масоўкі, антуражу піяр-акцыі.
Зрэшты, дэмарш БелаПАН імгненна займеў плён. Літаральна праз дваццаць хвілін пасля таго, як на сайце
у офіс інфармацыйнай кампаніі патэлефанавалі зпрэс-службы Мядзведзева. І сказалі, што пагаджаюцца на аператыўную перадачу інфармацыі з Барвіхі. Без усялякіх стэнаграм ды іншых умоў.
Білет у Маскву карэспандэнт БелаПАН здаць яшчэ не паспеў.
Цяпер застаецца чакаць, што ж скажа ў панядзелак Мядзведзеў.
Каментары