Свет3232

У Вярхоўную Раду Украіны ўнеслі законапраект аб прызнанні Беларусі краінай-агрэсарам

Пра рэгістрацыю ў Вярхоўнай Радзе законапраекта аб прызнанні Беларусі краінай-агрэсарам паведаміў дэпутат Яраслаў Юрчышын. Паводле яго, гэта было зроблена 16 чэрвеня.

Яраслаў Юрчышын

«З пачатку поўнамаштабнай агрэсіі Расіі наша краіна кожны дзень падвяргаецца нападам. Адказнасць павінна несці і краіна, з тэрыторыі якой расійская агрэсія ажыццяўляецца, — Рэспубліка Беларусь», — заявіў дэпутат Юрчышын.

Дэпутат сцвярджае, што Украіна цэніць дапамогу палка Каліноўскага, але Беларусь павінна несці і юрыдычную адказнасць за злачынствы.

«Беларусь як краіна павінна несці юрыдычную адказнасць за злачынствы, учыненыя на нашай тэрыторыі. Урэшце, у свядомасці грамадства Беларусь Лукашэнкі ўжо даўно агрэсар. Трэба даказаць гэта і ў юрыдычнай плоскасці. Каб свет не сумняваўся, уводзячы санкцыі», — заявіў Юрчышын.

Сярод іншага Юрчышын згадвае пра нядаўна выказанае пажаданне валанцёра і палітыка Сяргея Прытулы, каб пасля перамогі Украіны ў вайне накласці рэпарацыі на беларускае грамадства за злачынствы рэжыму Лукашэнкі. Законапраект патрэбны ў тым ліку і «для прыцягнення беларускага рэжыму да адказнасці і будучых рэпарацый Украіне».

Каментары32

  • maple
    19.06.2023
    Так, а что тогда делает украинский посол в Минске и беларуское посольство в Киеве? Раздвоение личности на уровне страны?
  • Стапэ таварыш дэпутат
    19.06.2023
    Стоп, з аднаго боку ён кажа, што ў свядомасці беларускага грамадзтва лукашэнка агрэсар і тут жа прапануе грамаздзтву адказаць за дыктатара агрэсара.
  • Мойша
    19.06.2023
    Дарма каліноўцы памагаюць Ўкраіне!

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»22

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка пра адключэнне інтэрнэту ў 2020-м: Калі гэта паўторыцца, адключым зусім35

На Захадзе задумаліся аб перадачы Украіне ядзернай зброі8

Сталі вядомыя пяць новых прозвішчаў палітвязняў, што выйшлі на волю1

Гродзенцу далі чатыры гады за каментары, судзілі яго паказальна перад студэнтамі

Беларускі пашпарт назвалі найслабейшым у Еўропе4

Шольц: Ужыванне Расіяй новай гіпергукавай ракеты азначае, што трэба пазбягаць эскалацыі27

На падтрымку Васіля Верамейчыка меней чым за суткі сабралі палову сумы5

З кавай, цукеркамі і касметыкай: выбіраем адвэнт-календары, зробленыя ў Беларусі6

Жыхара Брэста, які хадзіў на палітычныя працэсы, асудзілі на сем гадоў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»22

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»

Галоўнае
Усе навіны →