У твітары — вялікая сварка сярод «добрых рускіх». Там ФБК Навальнага, лібертарыянцы, журналісты «Медузы». А счапіліся яны праз лідарку беларускай апазіцыі Святлану Ціханоўскую.
Пачалося з таго, што палітык-лібертарыянец Міхаіл Светаў напісаў, што Ціханоўская — «вельмі крутая».
«Пакуль расійская ліберальная апазіцыя разважала пра калектыўную адказнасць, брала на сябе адказнасць за вайну і пагражала рускім рэпарацыямі, Ціханоўская зрабіла ўсё, каб растлумачыць еўрапейцам розніцу паміж беларусамі і рэжымам Лукашэнкі».
Тихановская очень крутая.
Пока российская либеральная оппозиция рассуждала про коллективную ответственность, брала на себя ответственность за войну и угрожала русским репарациями, Тихановская сделала всё, чтобы объяснить европейцам разницу между белорусами и режимом Лукашенко. https://t.co/DE8O3kueML
Светаў далучыў да паста навіну пра рэзалюцыю Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы, у якой пазначана, што грамадзян Беларусі не варта атаясамліваць з рэжымам Лукашэнкі, а таксама з заклікам да краін Рады Еўропы палегчыць бюракратычную цяганіну для беларусаў.
Да спрэчкі далучыўся журналіст «Медузы» Аляксей Кавалёў, які звярнуўся да палітыка Светава, а чаму той не робіць таго, што Ціханоўская.
Далей трэд адышоў ад тэмы і скаціўся ва ўзаемныя абвінавачанні, да якіх далучылася вядомая расследавальніца Марыя Пеўчых. Да сутнасці спрэчкі ўдзельнікі пакуль не вярталіся.
Цікава, што месяц таму член ФБК Навальнага Леанід Волкаў раскрытыкаваў Святлану Ціханоўскую за тое, што яна не зрынула Лукашэнку і замест гэтага займаецца абаронай беларусаў за мяжой. На думку Волкава, гэта памылка, якой ён і ФБК спрабуюць пазбегнуць.
Леонид Волков заявил, что Светлана Тихановская зря защищает белорусов за границей
Леонид Волков раскритиковал Светлану Тихановскую за то, что она до сих пор не свергла Лукашенко и вместо этого занимается защитой белорусов заграницей. По мнению Леонида, это ошибка, которую он… https://t.co/NLiNI5xcVr pic.twitter.com/MFZsc2IGgy
Каментары
Заўвага спадара Светава - гэта добры адказ тым, хто патрабуе ад СЦ і яе каманды хуткіх радыкальных вынікаў. Ня гледзячы на відавочную абмежаванасць рэсурсаў дэмакратычных сіл ва ўмовах супрацьдзеяння бесчалавечай таталітарнай дыктатуры, якая моцна падтрымліваецца з усходу. А таксама ня гледзячы на тыя поспяховыя крокі, што ёсьць, якія таксама цяжка даюцца праз штодзённую напружанную працу.
Тое, што СЦ і яе каманда аддаюць шмат сіл на карысць беларусаў, якія былі вымушаны уцякчы ад палітычнага пераследу за мяжу - гэта цалкам абгрунтаваная і важная справа. Па першае - гэта дае магчымасць палітуцякачам сацыялізавацца без неабходнасці ассіміляцыі. А па другое - гэта захоўвае чалавечы патэнцыял дэмакратычных рэформ для Новай Беларусі, які ў пэўны момант вернецца на радзіму і адыграе сваю пазітыўную ролю, як гэта было ў краінах усходняй Еўропы і Балтыі пасля вяртання імі свабоды і незалежнасці.
Па адкрытых звестках фінансаванне дастатковае для таго, каб цвёрда стаяць на нагах і займацца абаронай беларусаў.
З 2020 году не атрымалася аблегчыць беларусам атрыманне візаў. Людзі фактычна заблакаваныя ў краіне.
Не наладжана сістэма бяспекі і аховы інфармацыі. Шэраг выцечак інфармацыі беларусаў.
Не з’арганізаванае войска ў выгнанні пры ўдзеле аб’яднанага кабінету.
Пазіцыя ў дачыненні да Расеі не паспявае за рэаліямі. Заўсёды спазненне.
Беларусь не прызнаная акупаванай краінай.
Поспехі ёсць